Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#БНР100 у Беларусі і сьвеце. ЖЫВЫ БЛОГ

25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Канцэрты, мітынгі і вечарыны пройдуць у дзясятках гарадоў, па ўсёй Беларусі і па абодва бакі Атлянтычнага акіяну. Свабода вядзе жывую трансьляцыю беларускіх падзеяў.

25 сакавіка беларусы адзначаюць 100-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Канцэрты, мітынгі і вечарыны праходзяць у дзясятках гарадоў, па ўсёй Беларусі і па абодва бакі Атлянтычнага акіяну. Цэнтральны канцэрт пачаўся на Траецкай гары ля менскага Опэрнага тэатру а 13-й — бясплатны і санкцыянаваны. Паплечнікі Міколы Статкевіча падавалі заяўку на шэсьце па цэнтры сталіцы — яго забаранілі, пачаліся прэвэнтыўныя затрыманьні. Свабода вядзе жывую трансьляцыю беларускіх падзеяў.

Затрыманая група назіральнікаў «Вясны»

Затрыманьні актывістаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску працягваюцца
Затрыманьні актывістаў на плошчы Якуба Коласа ў Менску працягваюцца

Тым часам у Віцебску і Воршы

Затрыманы жыхар Віцебску Мікола Качурэц, які выйшаў да помніка князю Альгерду зь бел-чырвона-белым сьцягам. Зараз ён знаходзіцца ў Кастрычнікі РАУС.

Аршанскі актывіст Генадзь Шэпелеў фатаграфаваўся з бел-чырвона-белым сьцягам каля помніка Караткевучу ў Воршы. Да яго падышлі міліцыянты і перапісалі асабістыя дадзеныя. Потым патэлефанавалі і загадалі зьявіцца ў пастарунак па месцы жыхарства — у Барані.

Віцяблянін Уладзімер Булаўскі паведаміў у Фэйсбуку, што дваіх віцебскіх школьнікаў, якія паехалі ў Менск на сьвяточныя імпрэзы, паставілі на ўлік у інспэкцыю па справах непаўналетніх.

Тым часам на Майдане

Беларусы Ўкраіны зьбіраюцца на сьвяточны мітынг на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве.

Паводле «Вясны», у Менску затрыманыя:

Каля ЦУМа: Валянцін Троцкі, Рыгор Пагарцаў, Фурс. На плошчы Якуба Коласа: назіральнікі Максім Кавалёў, Тацяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Ганна Саханкова, Наста Лойка (магчыма, таксама Зьміцер Салаўёў); журналісты Кацярына Андрэева і Сяргей Кавалёў, актывісты Сяргей Спарыш, Алена Талстая, Андрэй Пракаповіч, Вольга Мікалайчык. Агулам — ад 30 да 50 чалавек.

Мітынгі-канцэрт санкцыянаваныя ў Берасьці, Горадні, яшчэ дзясятку гарадоў Беларусі

Сьвяточныя сэлфі ў аўтазаку

«Белсатаўца» Козела выпусьцілі

Затрыманы сын аналітыка Свабоды

Зьбіраліся затрымаць і Віталя Цыганкова, нягледзячы на акрэдытацыю, але пасьля таго, як журналісты зьвярнулі на гэта ўвагу, яго ня сталі забіраць.

Выбачаемся за кепскую якасьць карцінкі ў трансьляцыі. Праблемы з сувязьзю ня толькі ў нас:

Віншаваньне з #БНР100 ад паэткі з Гішпаніі

У Менску пачынаецца дазволены мітынг-канцэрт. А ў Савецкім РУУС затрыманыя з забароненага мітынгу на плошчы Якуба Коласа

Навіны з рэгіёнаў

Тым часам на Майдане

У Кіеве працягваецца сьвяточны мітынг да #БНР100

Абноўлена: канцэрт у Слуцку ідзе, апаратуру не затрымалі

Алесь Лагвінец паведаміў, што ў Слуцку затрыманы актывіст Аляксандр Залатар. Ён затрыманы перад санкцыянаваным канцэртам, міліцыя спыніла кіроўцу дзеля праверкі дакумэнтаў нібыта на прадмет «угону аўтамабіля». Пасьля гэтага яго даставілі ў аддзяленьне міліцыі, сувязь зь ім страчана.

Канцэрт у Слуцку адбываецца паводле ўзгодненага фармату, хоць вывесіць банэр так і не дазволілі.

Сыноптыкі не адгадалі

У Менску на дзень 25 сакавіка абяцалі воблачнае надвор’е. На момант публікацыі сьвеціць сонца.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG