Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі добраахвотнік Малчанаў атрымаў ва Ўкраіне памятны мэдаль і павышэньне ў званьні


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў

Былы вязень Плошчы, барысавец Аляксандар Малчанаў, які знаходзіцца ва Ўкраіне ў зоне АТА, паведаміў, што яму ўручылі мэдаль «За звитягу».

Былы вязень Плошчы, барысавец Аляксандар Малчанаў, які знаходзіцца ва Ўкраіне ў зоне АТА, паведаміў, што яму ўручылі мэдаль «За звитягу».

«Гэта мэдаль у гонар сьвята. Я цяпер знаходжуся на Аўдзееўскай прамзоне. Мы тут выконваем невялікія баявыя задачы. Сёньня ў дзень сьвята ўзброеных сіл Украіны павіншавалі, мяне павысілі ў званьні. І ўручылі такі памятны мэдаль. Прыехала камандаваньне батальёна, павіншавалі», — сказаў Аляксандар Малчанаў Свабодзе.

— А якое цяпер у цябе званьне?

— Старшы салдат. Вельмі прыемна, што нехта нейкім чынам ацэньвае тое, што я тут раблю. Я цяпер трапіў у адзін з самых гарачых пунктаў — Аўдзееўскую промку. Выконваем, што ад нас патрабуецца, стараемся.

— Якая там сытуацыя?

— Актыўна ідуць баі, практычна штодня. Па сутнасьці, штодня чуеш сьвіст куль над сабой. Натуральна працуюць гранатамётнымі выстраламі. Ну, гэта працоўныя моманты. Да гэтага тут усе прывыклі. Ну і мы, вядома, адказваем узаемнасьцю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG