У кіеўскім клюбе "Whitebeard Blackbird" увечары 25 чэрвеня прайшоў вечар паэзіі Беларусі.
Прэзэнтавала сучасную беларускую паэзію Даша Бялькевіч, менская літаратарка, якая ня толькі чытала свае вершы, але і распавядала пра сучасны стан маладой беларускай паэзіі.
Акрамя таго, усе ахвочыя маглі прачытаць вершы ўлюбёных беларускіх паэтаў, як сучасных, так і клясыкаў.