Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў падаражэў бэнзін — на ўдвая большую суму, чым звычайна


Цэны на паліва ў Беларусі ў ноч на 26 кастрычніка
Цэны на паліва ў Беларусі ў ноч на 26 кастрычніка

Сёмы раз за 2017 год у Беларусі падвысіліся цэны на аўтамабільнае паліва. У ноч на 26 кастрычніка цэны падняліся на 2 капейкі, хоць папярэднія шэсьць разоў цэны падымалі на 1 капейку. Папярэдняе падаражаньне было ў траўні.

Цэны на дызэльнае паліва і газ не павялічыліся, але АІ-92 цяпер каштуе 1 рубель 19 капеек за літар, АІ-95 — 1 рубель 27 капеек, АІ-98 — 1 рубель 38 капеек.

«Белнафтахім» тлумачыць, што цэны «скарэктаваныя ў сувязі з ростам цэнаў на нафту і неабходнасьцю выраўноўваньня розьнічных цэнаў на нафтапрадукты ў памежных краінах, найперш у суседніх рэгіёнах Расеі», перадае БелТА . Пры гэтым з пачатку году цэны на нафту амаль не мяняліся. У Смаленску літар АІ-95 цяпер каштуе каля 1 рубля 36 капеек у пераліку на беларускія рублі.

Год таму намесьнік міністра фінансаў Юры Селівестраў абяцаў, што ў 2017 годзе бэнзін даражэць ня будзе. Перад апошнім падаражаньнем «Беларусьнафта» прапаноўвала падвысіць цэны на бэнзін на 5% — гэта было бы падражаньне не на 2 капейкі, а на 6.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG