Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік «Белнафтахіму»: «Балтыйскія парты бліжэйшыя за расейскія»


Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрну нафты і хіміі Ігар Ляшэнка ў кулюарах Палаты прадстаўнікоў расказаў журналістам аб пэрспэктывах перавозкі нафтапрадуктаў праз расейскія парты замест балтыйскіх.

«Гэтае пытаньне вывучаецца. Мы бачым, што цяпер расейцы прапануюць нам цэны за транспартаванне, супастаўныя з балтыйскімі. Аднак балтыйскія парты да нас бліжэйшыя за расейскія. Кілямэтраж у балтыйскім кірунку меншы. Таму нам выгадней, каб сытуацыя не зьмянялася і мы па-ранейшаму карысталіся найперш партамі Літвы і Латвіі», — сказаў Ляшэнка.

Паводле яго, Менск цяпер даводзіць расейскім партнэрам, што з гледзішча рынку балтыйскі варыянт лепшы.

Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін на жнівеньскай нарадзе ў Калінінградзе сказаў кіраўніку ААТ «Российские железные дороги»: «На беларускіх НПЗ перапрацоўваецца наша нафта (іншай там няма і наўрад ці зьявіцца), таму трэба гэта запакетаваць: атрыманьне нашай нафты ў наўпроставай прывязцы да нашай інфраструктуры».

Сёлета Беларусь плянуе закупіць у Расеі 24 мільёны тон сырой нафты. Як адзначаюць экспэрты, па меншай цане нафту адпускаць у Беларусь ня будзе ніводная краіна.

Расея прапануе Беларусі выгаднейшыя тарыфы на транзыт нафтапрадуктаў праз свае парты. У чым падступнасьць?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG