Да новай «Беларускай Клюбоўні» дабірацца з цэнтру Прагі дваццаць хвілінаў: на мэтро ці трамваі. Гэта стары пяціпавярховы дом салатавага колеру. Клюбоўня займае першы паверх. Вялікія вокны выходзяць на вуліцу 5 траўня.
На ўваходзе пакуль ніякіх апазнавальных знакаў.
Заходжу ўсярэдзіну. На падлозе расстаўленыя мяхі, будаўнічыя матэрыялы, паперы, скрынкі. Чалавек у працоўных пальчатках нешта майструе ля сьцяны, вітаецца па-беларуску і прадстаўляецца Алесем. На сьцяне — бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоня». У куце — саламяны «павук».
Новае памяшканьне клюбоўні мне паказваюць сябры суполкі «Пагоня» Віталь Цімошчанка і Андрэй Гайко. Віталь працуе прадпрымальнікам, Андрэй — архітэктарам банкаўскіх сыстэмаў. Абодва зь Беларусі, абодва жывуць у Празе. Акрамя клюбоўні, яны ўтрымліваюць і фінансуюць шэраг беларускіх ініцыятываў, у тым ліку канцэрты беларускіх выканаўцаў.
Віталь настойліва падкрэсьлівае, што ўсё робіцца за ўласны кошт праскіх беларусаў безь ніякіх грантаў.
Памяшканьне складаецца з двух пакояў, злучаных вузкім праходам — гасьцёўні і бібліятэкі. Калі ў гасьцёўні працягвецца рамонт, то другі пакой амаль даведзены да ладу. На палічках выстаўленыя кнігі, да столі прымацаваны праектар і калёнкі.
Віталь кажа, што на сьценах неўзабаве зьявяцца карціны, а на вокнах — плякаты з выявамі беларускіх замкаў. Таксама ён выказвае спадзяваньне, што бібліятэка папоўніцца за кошт прыватных кнігаў.
У клюбоўні плянуецца праводзіць кінапаказы беларускіх мастацкіх і дакумэнтальных стужак, прэзэнтацыі кнігаў. Адзін з найбольш актыўных мясцовых беларусаў Павал Котаў будзе праводзіць беларускія танцы, а Ксеня Бязрукая — нядзельную школку для дзяцей. Клюбоўня ўжо дамовілася пра супрацу з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў, увесну чакаецца прыезд старшыні арганізацыі Барыса Пятровіча.
Афіцыйнае адкрыцьцё пакуль прызначылі на 25 сакавіка. «Чакаем, што прыедзе Івонка Сурвіла і ўрачыста адкрые нашую Клюбоўню» — кажа Віталь.
Віталь Цімошчанка і Андрэй Гайко хочуць, каб клюбоўня стала агульнай пляцоўкай для ўсіх беларусаў у Празе.
«Многія расейскамоўныя беларусы, якія прыяжджаюць у Прагу, баяцца прыходзіць на нашыя мерапрыемствы з-за таго, што не гавораць па-беларуску. Мы ж заклікаем да супрацы ўсіх — і беларускамоўных, і расейскамоўных».
Напрыканцы Віталь паказаў месца, дзе неўзабаве зьявіцца шыльда клюбоўні:
— Мы замовілі лягатып адразу некалькі дызайнарам. Выберам найлепшы і павесім вялікую шыльду вось тут.
— А як жа сьцяг? — я пытаюся
— А бел-чырвона-белы сьцяг будзем вывешваць па сьвятах, напрыклад, на 25 сакавіка.
Адрас клюбоўні — вул. 5.Května, 1043, Praha 4 (5 хвілін ад мэтро Pražského povstání).
Упершыню Беларуская клюбоўня ў Празе была адчыненая ўвосень 2006 году па дамове групы беларусаў з Прагі. Аднымз фундатараў застаецца вядомы дзяяч беларускай эміграцыі Юрка Станкевіч. Клюбоўня ўтрымлівала беларускую школку для дзетак, рэдакцыю газэты «Крывія», сядзібу для дзейнасьці арганізацыяў «Пагоня» і «Свабодная Беларусь». Тут праводзілася шмат канцэртаў і сустрэчаў зь пісьменьнікамі, паэтамі, музыкамі, палітыкамі і журналістамі. (Паводле Wikipedia.)

ДАВЕДКА