Паводле нядаўняга дасьледаваньня Інстытуту Гэлапа, Беларусь зноў аказалася сярод самых неэмацыйных краінаў сьвету. Але гэтыя здымкі з розных гадоў сьведчаць, што ня ўсё вымяраецца сацыялёгіяй.
Ці сапраўды беларусы «неэмацыйныя»? ЭМАЦЫЙНЫЯ ФОТА

1
Вэтэраны расслабляюцца падчас афіцыйных сьвяткаваньняў Дня Рэспублікі.

2
Вайсковец спрабуе здаць іспыт на «крапавы бэрэт».

3
Пэнсіянэр плыве на лодцы па затопленай вёсцы Хлупін.

4
Маленькі беларус у дзіцячым садку.

5
Павал Канавальчык на інвалідным вазку на фэстывалі «Рок за баброў».

6
Піянэрскі салют у беларускай школе.

7
Сваякі арыштаваных падчас пратэстаў ў сакавіку 2006 году

8
Гарачы дзень у Менску.

9
Чалавек купаецца ў Камсамольскім возеры ў Менску ў сярэдзіне сьнежня.

10
Жанчына плача, аддаўшы ў прытулак свайго хворага сабаку, якога больш не магла гадаваць.

11
Конкурс на сьвяце байкераў у Менску.

12
Бойка на акцыі апазыцыі ў Менску.

13
Сябры пішуць адзін на адным у апошні дзень летніку каля Менску.

14
Пратэст у завіруху пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Менску 19 сакавіка 2006 году

15
Разьвітаньне са школай.

16
Гуканьне вясны ў Вязынцы.