Афіцыйны ліст быў накіраваны амбасадару Беларусі ў Польшчы Аляксандру Авяр’янаву, міністру юстыцыі Алегу Сьліжэўскаму і ў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў. Поўную вэрсію дакумэнту апублікаваў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Польскія адвакаты выказваюць занепакоенасьць дзеяньнямі кваліфікацыйнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Беларусі. Камісія зьвяртае ўвагу на факт, што Ганну Бахціну пазбавілі ліцэнзіі, а яе калегі былі пераатэставаныя ўмоўна.
Пяць гучных спраў адвакаткі Ганны Бахціной
Кваліфікацыйная камісія Мін'юсту Беларусі 12 кастрычніка падчас пазачарговай атэстацыі прызнала адвакатку Ганну Бахціну «недастаткова кваліфікаванай». На падставе гэтага рашэньня Міністэрства юстыцыі пазбавіла Бахціну права ажыцьцяўляць адвакацкую дзейнасьць.
Ганна Бахціна абараняла Эніру Браніцкую, Ірыну Халіп, Ільлю Валавіка, Эдуарда Пальчыса, Міраслава Лазоўскага і іншых былых палітвязьняў.
Былая адвакатка Бахціна назвала палітычна матываваным скасаваньне яе ліцэнзіі