Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны аўкцыён па продажы лецішча Ніны Багінскай


Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга»
Ніна Багінская на акцыі «Праспэкт нацыянальнага сьцяга»

17 жніўня ў Смалявічах адбудзецца аўкцыён па продажы лецішча грамадзкай актывісткі, 69-гадовай пэнсіянэркі Ніны Багінскай.

На продаж выстаўлены зямельны ўчастак памерам 0,7 гектара зь зялёнымі насаджэньнямі, а таксама садовы дамок плошчаю 27 кв. м. Пра гэта Ніне Багінскай паведамілі судовыя выканаўцы Смалявіцкага раёну, на тэрыторыі якога месьціцца лецішча актывісткі.

Пачатковы кошт выстаўленых на продаж аб’ектаў — 10 тысяч рублёў.

Гэткім чынам зь Ніны Багінскай спрабуюць спагнаць штрафы агульным памерам 75 мільёнаў рублёў, прысуджаныя за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту цягам гэтага году.

Ніна Багінская: Мая зямля арыштаваная, але сваіх яблынь я ня кіну

Усяго Ніна Багінская выходзіла на вуліцу зь бел-чырвона-белым сьцягам восем разоў, за гэта на яе склалі 9 адміністрацыйных пратаколаў.

Ніна Багінская не прызнае сваёй віны, называе пакараньне несправядлівым і незаконным, ня мае намеру аддаваць сваю маёмасьць і мяркуе, што гэткім чынам улады спрабуюць папоўніць дзяржаўны бюджэт і спыніць грамадзкую актыўнасьць людзей, якія выступаюць у абарону правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG