Сырыйскія сілы проціпаветранай абароны паведамілі аб зьбіваньні ракетаў каля аэрадрому ў правінцыі Хомс, СМІ таксама паведамляюць пра ракетны абстрэл авіябазы пад Дамаскам, піша Reuters. Пра пацярпелых і разбурэньні ад атакаў не паведамлялася.
Хто запусьціў ракеты, невядома: Пэнтагон заявіў, што вайсковай актыўнасьці ЗША ў той час у тых раёнах не было, а ізраільскія вайскоўцы адмаўляюцца ад камэнтароў.
Паводле апазыцыі, авіябаза пад Дамаскам — адна з асноўных для сілаў афіцыйнага кіраўніка Сырыі Башара Асада, там маглі знаходзіцца расейскія вайскоўцы. У правінцыі Хомс удар быў нацэлены на авіябазу, якую ў мінулым годзе атакавалі сілы ЗША ў адказ на хімічную атаку па мірных жыхарах.
У канцы мінулага тыдню сілы ЗША нанесьлі авіяўдары па сілах Асада ў адказ на чарговую атаку з ужываньнем хімічнай зброі. Пры ракетных ударах па сілах Асада, паводле ЗША, мірнае насельніцтва не пацярпела, сырыйскі ўрад не паведамляў пра чалавечыя страты. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пісаў, «місія выкананая».
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1