Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон пакуль адкладае новыя санкцыі супраць Расеі


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся адкласьці ўвядзеньне дадатковых эканамічных санкцый супраць Расеі. Раней у панядзелак пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Гэйлі заяўляла пра верагоднасьць абвяшчэньня новых санкцый супраць Расеі Міністэрствам фінансаў ЗША ў сувязі з пазыцыяй Масквы ў сырыйскім канфлікце.

​Таксама ў панядзелак прадстаўнік Белага дома Сара Сандэрс заявіла журналістам, што адміністрацыя разглядае магчымасьць увядзеньня дадатковых санкцый у дачыненьні да Расеі пасьля хімічнай атакі ў Сырыі. Аднак, паводле яе словаў, рашэньне пакуль не прынятае.

Што варта ведаць пра авіяўдары ў Сырыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG