Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы намесьнік генпракурора Архіпаў датэрмінова выйшаў з турмы?


Аляксандар Архіпаў
Аляксандар Архіпаў

Былы намесьнік генпракурора Аляксандар Архіпаў прызначаны дырэктарам сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пятровічы», што ў Смалявіцкім раёне.

Пра гэта tut.by паведамілі ў гаспадарцы.

У 2014 годзе Аляксандар Архіпаў быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за атрыманьне хабару і перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

Падрабязнасьці вызваленьня Аляксандра Архіпава з-за кратаў не падаюцца.

Прэсавая сакратарка Вярхоўнага суда Юлія Ляскова сказала карэспандэнту Свабоды:

«Вярхоўны суд не камэнтуе гэтую сытуацыю.Таму ніяк не магу пракамэнтаваць. Мы ня носьбіты гэтай інфармацыі, зьвяртайцеся ў пракуратуру».

У СМІ выказваюцца меркаваньні, што Архіпаў мог быць памілаваны кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам.

Гэта ня першы выпадак, калі асуджаны за карупцыю чыноўнік, вызваляецца датэрмінова.

У 2008 годзе былы старшыня канцэрну «Белнафтахім» Аляксандар Бароўскі быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўленьня волі і на тры гады пазбаўлены права займаць кіроўныя пасады ў дзяржарганізацыях і прадпрыемствах. Аднак ён выйшаў на волю і ў 2009 годзе быў прызначаны гендырэктарам Менскага аўтазаводу.

Аляксандар Архіпаў нарадзіўся 27 жніўня 1959 у Бабруйску. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. У 2009 годзе Лукашэнка прызначыў Архіпава пракурорам Менскай вобласьці. У 2011 годзе ён трапіў у сьпіс чыноўнікаў, у дачыненьні да якіх дзейнічалі санкцыі ЭЗ «за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасьці пасьля выбараў у сьнежні 2010 году». На пасаду намесьніка генпракурора Аляксандар Архіпаў быў прызначаны ў ліпені 2012 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG