Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр актор Рыкмэн, які граў у «Гары Потэры» і выступаў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў


Алан Рыкман, фота ©Shutterstock
Алан Рыкман, фота ©Shutterstock

Сьмерць актора пацьвердзілі яго сваякі. Ён памёр ад раку ў 69 гадоў.

Алан Рыкмэн — вядомы актор, адна зь яго роляў — прафесар Сэвэрус Снэйп у «Гары Потэры».

У 2010 годзе Алан Рыкмэн падпісаў пэтыцыю з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Пэтыцыя заклікала «наступнага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь паважаць асноўныя правы чалавека і адмяніць рэпрэсіўныя законы, якія іх парушаюць».

«Мы, ніжэйпадпісаныя, упэўненыя, што цяперашняя сытуацыя ў Беларусі — гэта ганьба Эўропы», — гаварылася ў пэтыцыі.

У 2012 годзе Алан Рыкмэн быў сярод тых, хто зьвярнуўся да прэм’ер-міністра Брытаніі Дэвіда Кэмэрана з просьбаю паспрыяць вызваленьню палітычных зьняволеных у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG