Аляксандра Герасіменя фінішавала трэцяй на дыстанцыі 50 м вольным стылем і стала бронзавым прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.
У ноч на 14 жніўня па менскім часе яна паказала трэці вынік у фінальным заплыве(24,11 секунды). Першымі фінішавалі данка (24,07) і амэрыканка (24,09).
У паўфінале Герасіменя замкнула васьмёрку кваліфікаваных у фінал спартовак (24,53), а ў кваліфікацыі была трэцяй (24,42). Чатыры гады таму на Алімпіядзе ў Лёндане Герасіменя была на гэтай дыстанцыі другой.