На Кастрычніцкай плошчы залуналі першыя сьцягі. Дашкевіч: Разгуляемся сёньня, плошча вялікая, нас усё болей.#плошча https://t.co/nnl79FeDju
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Севярынец: З Ліды ехалі Лідзянаў і тры актывісты. Затрымалі. Мы прышлі выказаць пратэст супроць выбараў.#плошча https://t.co/YX0UAzXxZx
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
У Лідзе затрымалі кандыдатаў, якія накіроўваліся ў Менск на акцыю
Двух былых кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ Вітольда Ашурка (Дзятлаўская акруга) і Валера Мінца (Гарадзенская Занёманская акруга) затрымалі супрацоўнікі ДАІ на выезьдзе зь Ліды.
Ашурак і Мінец накіроўваліся ў Менск на акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў».
Іх трымаюць у Лідзкім РУУСе, бяруць тлумачэньні. Прычыны затрыманьня партыйцам не патлумачылі.
Уладізмера Няпомняшчых затрымалі, каб ня трапіў на акцыю ў Менск
У Гомелі паблізу чыгуначнага вакзалу амапаўцы затрымалі грамадзкага актывіста, экс-кандыдата ў дэпутаты і назіральніка на выбарах Уладзімера Няпомняшчых.
Уладзімер вядомы тым, што часьцяком носіць майку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі». Але падчас затрыманьня на ім была майка з двума пытаньнямі: «Астравецкая АЭС — твой выбар?» і «Дзеці-мутанты таксама?».
«Я кіраваўся на цягнік, каб асабіста перадаць скаргу Лідзіі Ярмошынай пра зафіксаваныя мною на ўчастку № 10 Цэнтральнай акругі прыпіскі яўкі выбарнікаў — завысілі на 105 чалавек. Меўся таксама паўдзельнічаць у акцыі пратэсту „Патрабуем сапраўдных выбараў“. На прыпынку да мяне прычапіліся трое амапаўцаў, што я нібыта падобны да нейкага чалавека, які ўчыніў нейкае злачынства».
Актывіста, дарэчы, былога афіцэра міліцыі, адвезьлі спачатку ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, потым — у Чыгуначны. Трымалі каля трох гадзін.
«Два пратаколы склалі. Адзін нібыта за непадпарадкаваньне, другі — нават ня ведаю, за што. Думаю, што наўмысна зроблена такая правакацыя, каб я ня трапіў у Менск на акцыю пратэсту супраць фальшаваньня выбараў», — лічыць Уладзімер Няпомняшчых.
5 верасьня, напярэдадні пачатку датэрміновага галасаваньня, Уладзімер Няпомняшчых склаў зь сябе паўнамоцтвы кандыдата ў дэпутаты ад АГП у Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе № 31. У заяве ў акруговую камісію ён напісаў, што гэта «ня выбары, а гульня шарлатанаў з народам у напарсткі пад назвай «выбары», і што ён ня мае права ашукваць сябе, сваю сям’ю і беларускіх выбарцаў удзелам, як сказана ў заяве, «у падтанцоўцы Лукашэнкі-Ярмошынай ды іхняй брыгады».
За некалькі хвілін на плошчы- дзесяткі людзей. У лідэрах Статкевіч, Някляеў, Севярынец, Дашкевіч, Рымашэўскі.#плошча https://t.co/EmAKhg2cxR
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Статкевіч пра дэпутатаў ад апазыцыі Канапацкую і Анісім: Яны таксама прызначаныя, але спадзяюся, што прынясуць карысьць.#плошча
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Някляеў: Наперадзе цяжкія часы, калі людзі ва ўсім расчаруюцца. Але мусім захаваць любоў да Беларусі. #плошча https://t.co/Rvh21CYen1
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Мікалайчык нагадвае пра зьніклых і цяперашніх палітвязьняў. #плошча https://t.co/HC0J1URfNG
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Людзі дастаюць сьцягі #плошча https://t.co/fyrch9BiXg
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Вінаградаў: Праз 30 хвілін паеду дамоў, бо нагляд дзейнічае, могуць праверыць. А пакуль я з усімі на плошчы.#плошча https://t.co/ApCit1Gx6s
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Удзельнікі сходу на Кастрычніцкай плошчы патрабуюць новых сумленных выбараў і адстаўкі Лукашэнкі.#плошча https://t.co/y0jmnI1dgb
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Някляеў пачаў мітынг: Ніякіх выбараў не было, а быў падман. Патрабуем новых выбараў.#плошча https://t.co/3U60NDFmBX
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Статкевіч: Мы тут, каб пачаць кампанію за правядзеньне новых сумленных выбараў.#плошча https://t.co/yWLmZwfdGp
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Выступае Мікалай Статкевіч:
Тут сабраліся самыя годныя людзі, хто не спалохаўся. Краіна спаўзае ў бездань. Мы сабраліся, каб патрабваць сапраўдных, нармальных выбараў. Мы пачынаем кампанію за вяртаньне выбараў, за вяртаньне Беларусі свабоды.
Севярынец: Людзі, якія бралі ўдзел у фальсыфікацыях выбараў, мусяць несьці адказнасьць. І мусяць пакаяцца.#плошча https://t.co/1tES9vsKrb
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Дашкевіч заклікаў узяць удзел 19 верасьця ў акцыі сьвята нацыянальнага сьцяга.#плошча https://t.co/I86ek0nBEn
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016
Выступіў Зьміцер Дашкевіч. Мы сабраліся, каб павіншаваць зь перамогай двух кандыдатаў — перамог байкот і кандыдат супраць усіх. Дашкевіч запрасіў 19 верасьня на акцыю нацыянальнага сьцяга.
Павал Севярынец падчас выступу спытаў ва ўдзельнікаў акцыі: «Ці хочаце вы, каб намі кіраваў Лукашэнка, каб тут была дыктатура, каб былі такія выбары, каб вы былі часткай Расеі?» Удзельнікі акцыі гучна адказалі «Не».
Міліцыю адціснулі #плошча https://t.co/DtzKtAGej0
— Радыё Свабода (@svaboda) 12.9.2016