29 кастрычніка ў Менску на праспэкце Незалежнасьці каля будынку КДБ пройдзе акцыя «Ланцуг памяці». Былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў заклікалі прыйсьці са сьвечкамі.
Акцыя пачнецца ў 18:30, напісаў у фэйсбуку Мікалай Статкевіч.
«Мэта акцыі — нагадаць пра злачынствы сталінізму супраць беларускага народу і спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКВД. Вельмі важна шанаваць пахаваньні ахвяраў рэпрэсіяў. Але калі мы будзем палохацца нават прыйсьці са сьвечкамі да месцаў, дзе іх катавалі і асуджалі на сьмерць, то будуць зьяўляцца новыя пахаваньні», — падкрэсьліў Мікалай Статкевіч.
Вакол акцыі #памятаем водзяць карагоды людзі ў чорным, кружляюць чалавек 10. Людзей хутка становіцца болей. https://t.co/HKGZBohn2b
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Прыйшоў Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч кажа, што гэтая акцыя ёсьць памяцьцю ахвяраў палітрэрэсій і адначасна пашырэньне зоны свабоды.
Людзі прыходзяць з лампадкамі #памятаем https://t.co/JpRGcrTgJR
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
RT @belamova: Заглушили видеотрансляцию акции возле КГБ в Минске #памятаем Фото @nasa_niva https://t.co/sj5ZUvaDjm
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Некалькі дзясяткаў чалавек акружылі Міколу Статкевіча #памятаем https://t.co/OdtoZPZKRV
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Запальваюць зьнічкі на прыступках КДБ у памяць загінулым ад рэпрэсій Сталіна #памятаем https://t.co/7rHEwZGp7f
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Каля паўсотні чалавек стаяць ланцугом са сьвечкамі насупраць КДБ, агулам на акцыі з сотню чалавек #памятаем https://t.co/GJsg2g4xD1
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Ужо пачаліся перамовы зь міліцыяй #памятаем https://t.co/BFGzPXP9kP
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
RT @control_by: #памятаем https://t.co/p8EV96wAVn
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Ланцужок людзей са сьвечкамі насупраць КДБ расьцягнуўся на 100 мэтраў #памятаем https://t.co/8iEz7wMvKI
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
RT @control_by: Нешта пішуць і маўчаць #памятаем https://t.co/zC2Iky8Ejn
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Акцыя расьцягнулася ўздоўж будынка КГБ #памятаем https://t.co/EfEI04FmNL
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
Міліцыя складае пратаколы на арганізатараў акцыі ў Менску #памятаем
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015