Прыйшоў Мікола Статкевіч
Вакол акцыі #памятаем водзяць карагоды людзі ў чорным, кружляюць чалавек 10. Людзей хутка становіцца болей. https://t.co/HKGZBohn2b
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.10.2015
«Мэта акцыі — нагадаць пра злачынствы сталінізму супраць беларускага народу і спыніць новыя злачынствы сучасных пераемнікаў катаў з НКВД. Вельмі важна шанаваць пахаваньні ахвяраў рэпрэсіяў. Але калі мы будзем палохацца нават прыйсьці са сьвечкамі да месцаў, дзе іх катавалі і асуджалі на сьмерць, то будуць зьяўляцца новыя пахаваньні», — падкрэсьліў Мікалай Статкевіч.
29 кастрычніка ў Менску на праспэкце Незалежнасьці каля будынку КДБ пройдзе акцыя «Ланцуг памяці». Былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў заклікалі прыйсьці са сьвечкамі.
Акцыя пачнецца ў 18:30, напісаў у фэйсбуку Мікалай Статкевіч.