Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візаў замежныя акторкі ў аэрапорце не атрымалі


Як паведаміў Мікалай Халезін, у другой палове дня ў аэрапорце “Менск-2” зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў, якія доўга дамаўляліся з прадстаўнікамі “Чэскіх авіяліній”, каб выправіць акторак самалётам у Прагу.


Складанасьці былі ў тым, што авіякампанія патрабавала кампэнсаваць выдаткі, тады як спэцслужбы настойвалі, каб гэта было зроблена бясплатна. А 16-й гадзіне пытаньне вырашылася, і Стэфані Пан разам з Эстэр Мугамбі адляцелі зь Беларусі.

Таксама стала вядома, што ў акторак не было беларускіх візаў. Фармальна візы можна атрымаць наўпрост у аэрапорце. Да таго ж у выпадку са Стэфані Пан так і павінна было быць, бо яна грамадзянка Аўстраліі, а там няма беларускай амбасады. Але сёньня праз тэлефон акторкі расказалі Мікалаю Халезіну, што беларускія памежнікі наўпрост ім заявілі: яны значацца ў сьпісах неўязных у Беларусь.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур сёньня зьвярнуўся да грамадзянаў ЗША, якія зьбіраюцца ў Беларусь, каб тыя атрымлівалі візы ў дыпляматычных прадстаўніцтвах Беларусі загадзя, а не спадзяваліся гэта зрабіць у менскім аэрапорце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG