Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты канфіскавалі “Навіны Сухарава”


Сёньня міліцыянты затрымалі актывіста руху “За свабоду”Алегя Гнятулю, які раскідваў па паштовых скрынях у адным з дамоў у Менску газэту “Навіны Сухарава”.


Алег Гнятуля апавёў:

“У гэтай газэце агульная, непалітычная, карысная інфармацыя для жыхароў нашага мікрараёну. Да прыкладу, пра тое, што будуць прыбіраць шапікі з прыпынкаў.

Я перайшоў з аднаго дому ў другі. І калі там раскідаў па паштовых скрынях новы нумар газэты, выйшаў з пад’езду і ўбачыў, што тут стаіць патрульная машына зь міліцыянтамі. Яны адразу падышлі да мяне, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС”.

У міліцыі актывіста пратрымалі каля дзьвюх гадзінаў і склалі акт на канфіскацыю каля 380 асобнікаў газэты “Навіны Сухарава” і аднаго асобніка газэты “Наша ніва”.

Алег Гнятуля сказаў:

“Я нічога не парушаў, а проста распаўсюджваў інфармацыю. Ніякіх папераў у міліцыі я не падпісаў”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG