Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: праваабаронца зрабіў падарунак бібліятэцы


Прадстаўнік БХК ў Віцебскай вобласьці Павал Левінаў падараваў бібліятэцы імя Леніна каля трох дзясяткаў выданьняў з прававой тэматыкай.


Паводле спадара Левінава, сталага чытача абласной бібліятэкі, літаратуры па міжнародным праве і па правох чалавека ў бібліятэчных фондах далёка не дастаткова. Таксама, на ягоную думку, віцебскіх чытачоў могуць зацікавіць матэрыялы маніторынгаў міжнародных назіральнікаў падчас мінулых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, асабліва напярэдадні новых выбараў 2008 году.

Дырэктар віцебскай абласной бібліятэкі Аляксандар Сёмкін ня ведае, як хутка падараваныя спадаром Левінавым кніжкі трапяць да чытача, бо спачатку іх трэба зарэгістраваць і перадаць у адпаведныя аддзелы. Ён зазначыў, што некаторыя выданьні ахвотна прачытае і сам.

Падзякаваўшы спадару Левінаву, дырэктар бібліятэкі зазначыў, што ягоны падарунак сёлета першы. Увогуле ж кніжныя ахвяраваньні прыносяць у бібліятэку цягам году каля 15-20 чалавек, але найчасьцей гэта старыя й ня дужа актуальныя выданьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG