Нагадаем, учора ў Баранавічах адбыўся несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу №760. Пад час акцыі намесьнік начальніка гарадзкой міліцыі паведаміў спадару Чарнавусу, што ён выклікаецца ў міліцыю.
Арганізатары падавалі заяўку ў Баранавіцкі гарвыканкам на правядзеньне акцыі, але ўлады адмовілі. У зьвязку з тым, што інфармацыя пра мітынг была распаўсюджана раней, прадпрымальнікі сабраліся на акцыю пратэсту.
Да ўдзельнікаў акцыі прыйшла прадстаўніца гарвыканкаму, якая запрасіла прадпрымальнікаў прыйсьці на сустрэчу, якая адбудзецца 13 лютага ў будынку гарсавету.