Што за гэтым стаіць, ці здатныя мэдычныя ўстановы вытрымаць такі наплыў людзей і глыбока абсьледаваць практычна ўсё насельніцтва краіны?
Сэнс дыспансэрызацыі ў тым, што цяпер адказнасьць грамадзяніна за сваё здароўе перакладаецца на самога грамадзяніна. Раней можна было абвінаваціць лекара, што не заўважыў пачатку паталёгіі. А цяпер чалавек павінен падпісаць дамову на дыспансэрнае абслугоўваньне з паліклінікай або напісаць адмову ад абсьледаваньняў. Але тады давядзецца сачыць за сваім здароўем самастойна.
Дыспансэрызацыя – справа добраахвотная
Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч тлумачыць:
“Сам сэнс, для чаго гэта робіцца – прафіляктыка. Калі мы загадзя выявім хваробу або папярэдзім разьвіцьцё фактару рызыкі – значыць, мы не атрымаем хроніка. Мы прапануем прайсьці гэты агляд. Але ні ў якім разе мы ня можам прымусіць. Калі чалавек адмаўляецца – гэта ягонае права”.
Такім чынам, дыспансэрызацыя – справа цалкам добраахвотная і бясплатная. Для кожнай узроставай групы вызначаны пералік абавязковых абсьледаваньняў і аналізаў, тлумачыць Людміла Жылевіч:
“Да прыкладу, ад 18 да 29 гадоў – абавязкова вымярэньне артэрыяльнага ціску, індэкс масы цела, агульны аналіз крыві, мачы, флюараграфія, агляд гінэколяга абавязкова. Калі доктар бачыць якую-небудзь паталёгію, ён прызначае дадатковыя абсьледаваньні”.
Калі людзі больш сталага ўзросту – правяраецца ўзровень халестэрыну, робіцца кардыяграма, абсьледаваньне акуліста і гэтак далей.
Паводле вынікаў абсьледаваньняў пацыенты ўмоўна падзяляюцца на тры групы, тлумачыць Людміла Жылевіч:
“Група Д-1 – гэта група практычна здаровых людзей. Другая група – Д-2 – людзі, у якіх ёсьць фактары рызыкі, да прыкладу, атлусьценьне або чалавек паліць. Гэты чалавек будзе пад наглядам, каб стабілізаваць гэтыя фактары. Трэцяя група – дыспансэрнага дынамічнага нагляду, людзі, якія маюць хранічныя захворваньні”.
Арганізацыйна, каб разьдзяліць гэтыя плыні – людзей, якія маюць праблемы, захворваньні, і практычна здаровых – міністар аховы здароўя падпісаў загад аб стварэньні аддзяленьняў прафіляктыкі. Туды будуць зьвяртацца людзі, якія пажадаюць правесьці так званую скрынінгавую ацэнку свайго здароўя.
Толькі ў сталіцы не хапае 2 тысячы лекараў
У Менску дэфіцыт лекараў – 36%, больш за 2 тысячы чалавек, кажа супрацоўніца ўпраўленьня аховы здароўя Менгарвыканкаму:
“Не хапае дактароў менавіта ў паліклініках – асабліва ўчастковых тэрапэўтаў, вузкіх спэцыялістаў: афтальмолягаў, ЛОР (вуха-горла-нос), нэўролягаў. Патрэба – больш за 2 тысячы лекараў. Але цяпер у Менску не хапае й сярэдняга мэдычнага пэрсаналу”.
У які час праводзіць гэтыя прафіляктычныя агляды, калі нагрузка, да прыкладу, на ўчастковага тэрапэўта й так ўдвая большая, чым прадугледжана нормай? Зразумела, замест 12 – 15 хвілін, адведзеных на пацыента, лекар будзе мець яшчэ менш часу на кожнага?
Дадатковых сродкаў на дыспансэрызацыю не прадугледжана
Нэўрапатоляг Васіль Аўраменка з Магілёву перакананы:
“Дыспансэрызацыя без адпаведных рэсурсаў будзе чарговай фікцыяй. Калі няма кадраў, няма сродкаў, няма абсталяваньня, гэта будзе проста дадатковай нагрузкай на лекараў. Зьверху да тых праблем, якія сёньня ёсьць і не вырашаюцца, яшчэ ўзьнікне адна, якая спрасуе ўсё, што ёсьць. Вынік будзе нулявы ці блізкі да нуля”.
Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч настроеная больш аптымістычна:
“Год здароўя – я спадзяюся, што аблвыканкамы, камітэты аховы здароўя будуць разумець, што вялікая нагрузка кладзецца на першаснае, паліклінічнае зьвяно, і пытаньне будзе прадумана”.
Паводле інфармацыі намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Касінца, сукупныя страты беларускай эканомікі з-за захворвальнасьці складаюць каля 4 трыльёнаў рублёў за год. Толькі выдаткі на аплату лісткоў непрацаздольнасьці летась склалі больш за 550 мільярдаў. “Фактычна ахова здароўя сёньня займаецца тушэньнем пажару, што ўзьнік пасьля адмены на пачатку 90-х гадоў дыспансэрызацыі насельніцтва”, – сказаў спадар Касінец, дарэчы, лекар па спэцыяльнасьці.
Вось толькі дадатковых сродкаў зь бюджэту на дыспансэрызацыю пакуль што не прадугледжана.
Сэнс дыспансэрызацыі ў тым, што цяпер адказнасьць грамадзяніна за сваё здароўе перакладаецца на самога грамадзяніна. Раней можна было абвінаваціць лекара, што не заўважыў пачатку паталёгіі. А цяпер чалавек павінен падпісаць дамову на дыспансэрнае абслугоўваньне з паліклінікай або напісаць адмову ад абсьледаваньняў. Але тады давядзецца сачыць за сваім здароўем самастойна.
Дыспансэрызацыя – справа добраахвотная
Намесьнік начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч тлумачыць:
“Сам сэнс, для чаго гэта робіцца – прафіляктыка. Калі мы загадзя выявім хваробу або папярэдзім разьвіцьцё фактару рызыкі – значыць, мы не атрымаем хроніка. Мы прапануем прайсьці гэты агляд. Але ні ў якім разе мы ня можам прымусіць. Калі чалавек адмаўляецца – гэта ягонае права”.
Кали мы загадзя выявім хваробу або папярэдзім разьвіцьцё фактару рызыкі – значыць, мы не атрымаем хроніка...