“Успрымаю як вельмі важны і сталы пэрыяд для гісторыі Беларусі. Але ня стаўлюся да гэтага неяк фанатычна, патасна-патрыятычна. Бо мяне больш турбуе сучасная гісторыя Беларусі, сёньняшні дзень. І тое, што адбываецца з краінай на дадзены момант.
Мне падаецца, што сям'я, краіна пачынаецца менавіта зь цябе самаго і з тых людзей, якія побач. Усё мы бачым, што вялікія агульныя грамадзкія акцыі ня вельмі атрымоўваюцца, калі шчыра. З гэтай нагоды мяркую, што самае галоўнае як менавіта ты, асабіста ты ставісься да гэтага сьвята. І як ты яго сустракаеш са сваімі блізкімі людзьмі.
Прыкладам я, як музыка, заўсёды з радасьцю пагаджаюся на вялікія канцэрты ў Варшаве. І 25 сакавіка гэтага году я таксама са сваім каханым паеду ў Варшаву, і буду там сьпяваць песьні пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Абсалютна шчасьлівая і задаволеная як творчая адзінка».