Нягледзячы на абяцаньні ўладаў у сьціслыя тэрміны стабілізаваць фінансавы рынак, валюты па-ранейшаму няма. Амаль усе зьдзелкі перайшлі ў ценявы сэктар, дзе курс рубля да даляра перавышае афіцыйны ў паўтара раза. Штодня пашыраецца сьпіс банкаў, якія абвяшчаюць пра спыненьне ці істотнае скарачэньне валютных апэрацый па картках у Беларусі і за яе межамі. Тым часам Нацыянальны банк сьцьвярджае: валюта ў абменьніках можа зьявіцца ў траўні.
Напярэдадні найбуйнейшы ў краіне "Беларусбанк" паведаміў пра ўвядзеньне абмежаваньняў па наяўных і безнаяўных апэрацыях за межамі краіны з выкарыстаньнем плястыкавых картак. Ад сёньня апэрацыі ў замежнай валюце па картках прыпыняе "Home Credit Bank". Старшыня праўленьня банку Альгердас Табатадзэ пакуль ня ў стане сказаць, на колькі расьцягнецца вымушаная мера:
"У кожнага банку свая канкрэтная сытуацыя. У нашага банку на гэты момант таксама склалася свая сытуацыя. Але ў той жа час я б, напрыклад, не назваў гэтую сытуацыю для нас паралічам. Так, мы вымушаныя рабіць пэўныя захады, вядома, у нейкай ступені ня вельмі папулярныя, але яны не зьяўляюцца крытычнымі, ці, як зараз гавораць, каляпсам. Прынамсі, для нас гэта не каляпс. Што тычыцца прагназаваньня ў часе, пэрспэктываў вось гэтага моманту, часовага характару, то ўсё будзе залежаць ад тых захадаў, якія будуць рабіцца на ўзроўні Нацбанку і ўраду. Залежна ад таго, як хутка і якія яны крокі будуць рабіць, так і будзе расьцягвацца сытуацыя і дынаміка з выхадам на звыклы рэжым працы. Усё залежыць ад пазыцыі згаданых ведамстваў".
Сёньня Нацбанк агучыў аптымістычныя пэрспэктывы: валюта ў вольным абарачэньні можа зьявіцца ў банках ужо ў траўні. Якім чынам орган нагляду зьбіраецца прымусіць прадаваць даляры ці эўра па афіцыйным курсе? Прадстаўнік Нацбанку Анатоль Мароз выказаў спадзяваньне, што насыціць банкаўскія ўстановы дапаможа расейскі крэдыт у памеры 1 мільярд даляраў. Ці мяркуецца гэта рабіць ужо ва ўмовах дэвальвацыі нацыянальнай валюты? Спадар Мароз пакінуў пытаньне без наўпроставага адказу, але выказаў уласнае меркаваньне: адэкватнай была б прапорцыя ў 3800 рублёў за даляр. Што амаль на 30% больш за цяперашні афіцыйны курс.
Тым часам, як заявіў сёньня прадстаўнік крымінальнай міліцыі МУС Віктар Сянько, у чэргах ля абменных пунктаў усё часьцей фіксуюцца сутычкі — знэрваваныя людзі пачынаюць даводзіць сваё права на танны даляр кулакамі.
Як лічаць аналітыкі, фінансавы крызіс у Беларусі мае даўнія карані і таму цалкам лягічны. Учора ў сваім пасланьні да беларускага народу пра гэта згадваў і Аляксандар Лукашэнка — маўляў, Беларусь ня здольная прадаць столькі, каб акупіць выдаткі на імпарт. Думку разьвівае акадэмік Аляксандар Вайтовіч:
"З-за пастаяннага вялікага адмоўнага сальда, з-за дысбалянсу ў гандлі ў нас вычэрпваліся валютныя рэзэрвы, і мы пачалі ўсё больш і больш браць крэдытаў. Раней пра іх асабліва не расказвалі. Гэта цяпер ува ўсіх на слыху. Мільярдныя крэдыты, да крызіснага 2008-га браліся меншага памеру, але вельмі шмат. У выніку ўсё большую долю даводзілася браць крэдытаў дзеля таго, каб аддаваць ужо ўзятыя. Такім чынам зьявіўся свой крызіс. Ёсьць дадзеныя, лічбы, якія пра ўсё гэта сьведчаць. То бок уласны крызіс наклаўся на ўсясьветны, што пэўным чынам зьнівэлявала агульную сытуацыю — зьявілася магчымасьць спаслацца на зьнешні фактар. Але сутнасна нічога не зьмянілася: вы ж бачыце, як цяпер мы бегаем з працягнутай рукой па сьвеце і шукаем, дзе б яшчэ адхапіць хоць які-небудзь крэдыт. І гэта ўсё сьведчаньне таго, што справы ў фінансавай сфэры ў нас вельмі і вельмі кепскія".
Тым часам суб'екты гаспадараньня прыстасоўваюцца да працы ва ўмовах татальнага падвышэньня коштаў. Расказвае галоўны рэдактар тыднёвіка "Аўтадайджэст" Анатоль Шаўчэнка:
"У мяне газэта выдаецца ў Доме друку, на дзяржаўным прадпрыемстве. У красавіку нам ужо паднялі на 8% кошт друку, а на гэтым тыдні зноў атрымліваю ліст: ад 1 траўня паслугі будуць яшчэ на 20% даражэйшыя. Больш за тое, мне кажуць: мы друкуемся на беларускай паперы, шклоўскай, і адтуль у Дом друку ўжо прыйшло паведамленьне, што яны таксама на 20% падвышаюць кошт паперы. Такім чынам, у мяне за месяц вырасьце сабекошт газэты — лічыце, 8+20+20 — на 48%. Напалову! Гэта ўжо не 10 і не 15%, на якія можна спаслацца ў сытуацыі з валютным калідорам і г.д.".
Карэспандэнт: "Чым матываваныя падобныя захады?".
"Ды асабліва нічым. Дом друку спасылаецца, што фарбы нібыта за мяжой купляюць, нейкія пласьціны, іншыя складнікі для вытворчасьці. Чым матывуе рост кошту паперы шклоўскі завод — ня ведаю. Магчыма, ростам кошту электраэнэргіі ці яшчэ чымсьці. Але ж не на 20%!".
Тым часам афіцыйная прапаганда надалей вінаваціць у тупіковым становішчы на фінансавым рынку ня ўлады, а народ. Паводле афіцыйнай статыстыкі, калі за студзень насельніцтва набыло ў банках каля 50 мільёнаў даляраў, то за сакавік гэтая лічба перавысіла 700 мільёнаў. Апроч таго, людзі ў масавым парадку пачалі забіраць уклады і таксама канвэртаваць у валюту. Аднак незалежныя экспэрты падкрэсьліваюць, што такім чынам грамадзяне проста дэманструюць узровень даверу да беларускага рубля і да абяцаньняў улады.