Улады РБ заўсёды актыўна выкарыстоўвалі трагічныя здарэньні ў жыцьці грамадзтва дзеля наступу на дэмакратычныя сілы. Напрыклад, пасьля трагедыі ў пераходзе станцыі мэтро "Няміга" ў 1999 годзе было прынятае рашэньне забараніць вулічныя акцыі ў цэнтры Менску (нібыта дзеля бясьпекі) і ўсіх адпраўляць на Бангалор. Пасьля віцебскіх выбухаў 2005 году, тэракту на дзень Незалежнасьці ў Менску ў 2008 годзе злачынцаў найперш шукалі сярод апазыцыянэраў.
Гэтым разам пасьля тэракту ў мэтро атака супраць незалежнага грамадзтва стала нашмат больш маштабнай. Яе рамкі задаў сам Лукашэнка, зьвязаўшы ўсе праблемы ў краіне з падкопамі сваіх палітычных праціўнікаў. "Мы яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў прадбачылі, што нас будуць душыць, мэтанакіравана і мэтадычна, дэстабілізаваць становішча. Так яно і адбылося: спачатку на валютным рынку, потым на харчовым рынку, а потым рванула ў мэтро. Цэлы ланцуг", — заявіў прэзыдэнт на нарадзе 15 красавіка. І запатрабаваў правесьці "зачыстку". Былі бясконцыя заявы, папярэджаньні, пагрозы пракуратуры на адрас "безадказных" публікацый мэдыяў, распаўсюднікаў чутак. А дзяржаўныя мэдыі разгарнулі цэлую кампанію. Тэракт адышоў на другі плян, змаганьне з тэрарыстамі падмянілі барацьбой з апазыцыяй.
Зразумела, гэта рэфлекторная рэакцыя рэжыму, які бачыць пагрозу сабе ў тых сілах, якія пасягаюць на ягоную ўладу, і адпаведна рэагуе. Але ня толькі. Ёсьць яшчэ адна прычына такой хваравітай рэакцыі ўладаў.
Тэракт выявіў новы фэномэн апошніх месяцаў: масавы недавер да цяперашняга рэжыму. Адразу ж пасьля выбуху ў беларускім інтэрнэце дамінуючай стала вэрсія, што выбух ажыцьцявілі самі ўлады. Такія настроі існавалі і пасьля выбуху 4 ліпеня 2008 году, але маштаб іх быў іншы, і, адпаведна, — рэакцыя ўладаў. Цяпер жа гэта былі не падазрэньні, а амаль упэўненасьць.
Прычым гэтым разам у асьвятленьні тэракту і яго наступстваў, расьсьледаваньні злачынства ўлады імкнуліся быць максымальна адкрытымі. Кіраўнікі і прадстаўнікі праваахоўных ведамстваў рэгулярна распавядалі грамадзкасьці пра тое, як яны шукаюць злачынцаў. Не было асаблівых прэтэнзіяў да таго, як дзейнічалі падчас гэтай трагедыі гарадзкія ўлады, міліцыя, мэдыкі. Сам Лукашэнка кожны дзень зьяўляўся на тэлеэкране, дэманстраваў актыўнасьць.
Тым ня менш недавер да ўладаў быў такі, якога раней не было. Наведваньне незалежных інтэрнэт-сайтаў аж зашкальвала. Што сьведчыць пра недавер да афіцыйнай інфармацыі. Пра гэта ж кажа і вялікая колькасьць чутак. І нават хуткае раскрыцьцё злачынства з прадстаўленьнем грамадзкасьці праўдападобных фактаў не памяняла гэтыя настроі — а можа, наадварот, выклікала новую хвалю скепсісу.
Такім чынам, трагедыя 11 красавіка выявіла заўважныя перамены ў грамадзкай думцы. Маральная ізаляцыя ўлады — гэта новая зьява беларускай рэальнасьці. Яна стала вынікам 19 сьнежня, дыскрэдытацыі праваахоўных органаў. Улады атрымалі ў той дзень піраву перамогу, што цяпер ім адгукаецца. Тэракт 11 красавіка толькі агаліў, выцягнуў на паверхню той стан ціхай грамадзянскай вайны, у якой знаходзіцца краіна ўжо цягам чатырох месяцаў. Трагедыя не аб’яднала нацыю (хоць дзяржаўныя мэдыі кажуць пра гэта рэфрэнам), а яшчэ больш яе раскалола, выявіла тую атмасфэру нянавісьці, якая разьлітая ў грамадзтве.
Здаецца, гэтыя перамены ў масавай сьвядомасьці аказаліся нечаканымі для ўлады, сталі для яе шокам. Яна з жахам убачыла, што насельніцтва (і ня толькі ў інтэрнэце) ня верыць палітычнаму кіраўніцтву, не прымае яго тлумачэньняў, падазрае ў злосных намерах. І тым больш абураюць Лукашэнку такія настроі грамадзтва, што ён лічыць іх несправядлівымі. Злачынства ж хутка раскрылі, улада паказала сваю эфэктыўнасьць — таму, здавалася б, няма глебы для незадаволенасьці.
І агрэсіўныя паводзіны ўлады ў дачыненьні да ўсіх праціўнікаў — гэта рэакцыя на той шок, які ёй давялося перажыць. Прычым гэта контратака ня толькі супраць апазыцыі, але супраць усіх незадаволеных увогуле. Слова "зачыстка" тут ключавое. То бок улады не прыдумалі нічога лепшага, як выкарыстаць голую сілу і агрэсію. Яшчэ ніколі такога не было, каб арыштоўвалі распаўсюднікаў чутак на асабістае ўказаньне прэзыдэнта. Ніколі раней мэдыі, журналістаў не душылі за вэрсіі адносна прычыны нейкай падзеі.
Але спроба закрыць усе кляпаны ў катле, перапоўненым параю, нічым добрым скончыцца ня можа.