Аляксандар Лукашэнка сёньня выступаў з пасланьнем Нацыянальнаму сходу. Ягоная прамова была рэкордна кароткай для апошняга часу — 2,5 гадзіны, яшчэ паўгадзіны гучалі адказы на пытаньні дэпутатаў. Кіраўнік Беларусі пераважна зьвяртаўся да тэмаў, якія ён закранаў у ранейшых выступах: менскі тэракт, выбары 19 сьнежня, канфлікт з Захадам, валютны і харчовы крызіс, патрэба эканоміі рэсурсаў і замежных інвэстыцый.
Асноўныя праблемы, якія хвалююць беларускае грамадзтва, Аляксандар Лукашэнка закрануў на самым пачатку свайго выступу. Прычым аб’яднаў іх у ланцуг нібыта зьвязаных падзей, якія маюць сьведчыць, што Беларусь зазнае масіраваны ціск:
«Спачатку палітычныя пагрозы, непрыманьне вынікаў апошняй прэзыдэнцкай кампаніі, сьпісы неўязных, эканамічныя санкцыі, потым разьдзьмухваньне ажыятажу і панікі на спажывецкім і валютным рынку з падачы розных тутэйшых і замежных аналітыкаў. Потым скокі на касьцях у сувязі з падзеямі на станцыі „Кастрычніцкая“ ў мэтро. Усё гэта, па сутнасьці, зьвёны аднаго ланцуга».
Беларусь спрабуюць «нахіліць» — гэты дзеяслоў Лукашэнка ўжыў некалькі разоў, хочуць прымусіць скакаць пад чужую дудку:
«Калі гаварыць па-простаму, нас хочуць прымусіць быць такімі, як усе вакол нас, як яны, у рэшце рэшт».
Аляксандар Лукашэнка досыць нечакана зрабіў выснову, што цяпер Захад нібыта ўжо не крытыкуе Беларусь за мінулыя прэзыдэнцкія выбары і тым самым быццам бы прызнаў іх дэмакратычнымі:
«Яны нас за што б’юць? За тое, што гэты дыктатар разагнаў людзей, якія штурмавалі Дом ураду. Але мы ж не стралялі».
Быць такімі, як «усе навокал», Лукашэнка не зьбіраецца, шмат разоў ён падкрэсьліваў памылковасьць ранейшай палітыкі дэмакратызацыі, якая праводзілася пад уплывам Захаду і ад якой яго «ванітавала». Але ўсё ж спадзяецца на нармалізацыю сапсаваных пасьля выбараў адносін з Эўразьвязам:
«Так, сёньня ў беларуска-эўрапейскіх адносінах узяты тайм-аўт. Тут многае сказана, і з нашага боку вельмі шчыра сказана. Думаю, што гэты тайм-аўт, тым ня меней, доўга не працягнецца. Мы патрэбныя адзін для аднаго».
Аляксандар Лукашэнка ўвесь час называў беларускую апазыцыю «пятай калёнай» і выступаў з пагрозамі яе зьнішчэньня. Сярод іншага ён выказаўся за тое, каб ліквідаваць магчымасьці для яе замежнага фінансаваньня:
«Нам трэба гэтую кармушку закрыць. Ніякія палітычныя працэсы і нават СМІ ня могуць фінансавацца з-за межаў краіны. Сёньня гэта трэба спыніць».
Лукашэнка шмат разоў вяртаўся да тэмы менскага тэракту 11 красавіка. Сярод іншага ён заявіў, што да яго прывяла залішняя дэмакратызацыя перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Лукашэнка ўголас паразважаў, што стала падставай для тэракту:
«Тут не рэлігійная аснова. Сказаць, што гэта на нацыянальнай аснове, што мы пакрыўдзілі кагосьці ў Беларусі — ну не было такога. Бандыцкія разборкі? Дык я вам шчыра сказаў, што яшчэ 10 год таму тыя групоўкі, якія тут зьявіліся ў свой час, з савецкіх штонікаў вырасьлі — мы іх вельмі хутка прыбралі да парадку. Хто не падпарадкаваўся, таго і косьці ўжо згнілі».
Між іншым, Лукашэнка паведаміў, што адзін з арыштаваных за тэракт — сябра БРСМ.
У эканамічнай частцы ягонага выступу дамінавалі заклікі эканоміць: урад ня будзе столькі будаваць, як раней, у тым ліку жыльля і лядовых палацаў, зьменшыць дапамогу прадпрыемствам, навукоўцам і спартоўцам, скароціць колькасьць дзяржаўных газэт. Разам з тым Лукашэнка паабяцаў зялёную вуліцу замежным інвэстыцыям і прыватнаму бізнэсу.

Калі гаварыць па-простаму, нас хочуць прымусіць быць такімі, як усе вакол нас.

Хто не падпарадкаваўся, таго і косьці ўжо згнілі.