26 красавіка сьвет адзначае драматычную дату – 25-я ўгодкі Чарнобыльскай аварыі. Гэта – найбуйнейшая ядзерная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Яе наступствы сталі зьнішчальнымі для Беларусі. Госьць Свабоды – спэцыяліст у галіне бясьпекі ядзерных тэхналёгіяў, прафэсар Георгі Лепін.
Ракіцкі: Георгі Фёдаравіч, усе гады пасьля Чарнобылю, вы разам з дэмакратычнай грамадзкасьцю выходзіце на Чарнобыльскія шляхі, каб і ў такі спосаб прыцягнуць уладаў да наступстваў катастрофы, якія ўсё яшчэ нявырашаныя. Сёлета Чарнобыльскі шлях не дазволены, дазволены толькі мітынг. Як вы думаеце, чаму? І ці будзеце вы браць у мітынгу ўдзел?
Лепін: Удзел буду браць абавязкова. Вядома, зь вялікім шкадаваньнем мы даведаліся пра тое, што кіраўніцтва краіны забараніла шэсьце – гэта мелася быць выключна мірнае шэсьце ў памяць аб тых падзеях, якія адбыліся 25 гадоў таму, аб тых людзях, якія пацярпелі ў выніку тых падзеяў – або загінулі, або ператварыліся ў інвалідаў... Уся наша Беларусь па сутнасьці стала Чарнобыльскай Краінай. Цяпер цяжка знайсьці ў нашай краіне хоць бы аднаго чалавека, які б у той або іншай ступені не зазнаў на сабе ўзьдзеяньне гэтай чарнобыльскай трагедыі. Таму такое рашэньне кіраўніцтва ўспрынята намі проста з абурэньнем. Дзяржава чамусьці баіцца сваіх уласных грамадзянаў. Гэта страшна, абуральна. Падзеі апошняга часу гавораць пра тое, што народ пачынае пераарыентоўвацца, пачынае разумець, што такая сытуацыя, якая цяпер складваецца ў краіне – яна недапушчальная.
Ракіцкі: Што перадусім вас, як спэцыяліста, трывожыць і праз 25 гадоў пасьля чарнобыльскай аварыі ў зьвязку з наступствамі яе для Беларусі? Што хацелі б заявіць уладзе, запатрабаваць ад яе?
Лепін: Па-першае, Беларусь пацярпела больш за ўсе краіны сьвету ад узьдзеяньня чарнобыльскай радыяцыі – больш за 70 працэнтаў усіх выкідаў легла на тэрыторыю Беларусі. Аднак гэтая краіна па сутнасьці адмовіла чарнобыльцам у якіх бы там ні было клопатах аб іх. Чарнобыльскага закону сёньня ў Беларусі практычна няма. Значыць, гэтыя людзі кінутыя на волю лёсу. Яны атрымалі права хварэць, паміраць, безь ніякага клопату дзяржавы. Вось гэта самае агіднае – такое стаўленьне дзяржавы да людзей, якія заслужылі б клопату аб сабе ў любой іншай дзяржаве.
Ракіцкі: Чарнобыль. Цяпер японская Фукусіма. Грозныя знакі чалавецтву. Ці варта, насуперак гэтым, так бы мовіць, папярэджаньням, сёньня Беларусі будаваць сваю АЭС?
Лепін: Тое, што адбылося цяпер у Японіі, кажа аб тым, што атамныя станцыі самі па сабе – гэта вельмі небясьпечныя аб'екты. Калі б на месцы Фукусімы былі звычайныя, ня атамныя станцыі, дык нічога страшнага адбыцца б не магло, бо любая цеплавая станцыя ў гэтым выпадку была б проста заглушаная безь ніякіх наступстваў. А атамныя станцыі ў такіх выпадках прыводзяць да катастрофаў. Гэта адбылося і на Тры-Майл-Айлэнд, на іншых атамных станцыях, і вось урэшце адбылося і ў Японіі – краіне, дзе абслугоўваньне атамных аб'ектаў адбывалася на найвышэйшым узроўні. Але нават гэта не дапамагло. Адбыліся катастрафічныя праявы з боку атамнай энэргетыкі. І ў гэтай сувязі спробы стварыць атамную станцыю на тэрыторыі Беларусі выглядаюць проста кашчуннымі. Улічыўшы, што наш народ ужо пацярпеў больш за ўсіх ад атамнай энэргетыкі, спрабаваць стварыць у нас атамную станцыю – гэта проста злачынства, і наш народ выступае супраць гэтага чарговага злачынства.