Прызначыныя дні пачатку судоў над былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Адносна суду над ягонай жонкай, журналісткай Ірынай Халіп, вядома толькі прозьвішча судзьдзі, якая будзе разглядаць справу. Адзін з заснавальнікаў Партыі БХД Павал Севярынец даведаўся пра тэракт 11 красавіка з турэмнага тэлевізара. Актывіст Павал Вінаградаў зьбіраецца на судзе «сказаць усё, што думае».
20 красавіка стала вядома, што на 27 красавіка прызначаны працэс над былым кандыдатам на прэзыдэнта Андрэем Саньнікавым і яшчэ чатырма ўдзельнікамі Плошчы — Ільлём Васілевічам, Алегам Гнедчыкам, Фёдарам Мірзаянавым і Ўладзімерам Яроменкам. Адвакаты Андрэя Саньнікава паведамілі, хто будзе весьці працэс:
«Мы сёньня сустракаліся з нашым падабаронным, і ён нам паведаміў, што працэс прызначаны на 27-га, на 10 раніцы, Партызанскі суд, судзьдзя Чацьвертакова. Як ён гэта ацаніў? Лічыць, што працэс прызначаны нечакана хутка».
Пра тое, што справа Саньнікава і яшчэ 4 удзельнікаў падзей 19 сьнежня трапіла ў Партызанскі суд, стала вядома толькі 18 красавіка. Адвакаты меркавалі, што працэс будзе прызначаны на травень, але гэты прагноз ня спраўдзіўся. Пра здароўе экс-кандыдата Саньнікава ягоныя адвакаты паведамілі, што ён пачуваецца добра.
А вось дзень пачатку суду над журналісткай Ірынай Халіп яшчэ не прызначаны, хаця месца правядзеньня працэсу вядомае — Заводзкі раённы суд Менску. Тацяна, маці сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца, якога будуць судзіць разам з Ірынай Халіп, паведаміла «Свабодзе».
«Прозьвішча судзьдзі, якую ўжо прызначылі, — Брыхіна Жана, намесьнік старшыні суду па крымінальных справах. Сказала, што, хутчэй за ўсё, суд будзе ў траўні, у першай палове. Мяркуе, што цягам тыдня. Раней яна моцна занятая. У пятніцу я буду ў Менску і напішу заяву аб спатканьні з сынам на яе імя».
Адначасова з працэсам над Саньнікавым, які будзе ў Партызанскім судзе, у Кастрычніцкім раённым судзе пачнецца працэс над пяцьцю ўдзельнікамі Плошчы. Гэта актвіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў, моладзевыя актывісты Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Дзьмітры Дрозд, а таксама Ўладзімер Хамічэнка.
Юры Вінаградаў, бацька Паўла Вінаградава, паведаміў «Свабодзе», што нядаўна меў спатканьне з сынам, а вось спатканьне Паўлу зь ягонай дзяўчынай Сьвятланай не дазволілі. Падчас сустрэчы з бацькам Павал абазначыў свае будучыя паводзіны ў судзе.
«Кажа: я ішоў на плошчу сьвядома, паводле палітычных меркаваньняў, паводле сумленьня, і пра гэта скажу на судзе».
На 26 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску прызначаны суд над чальцом штабу Андрэя Саньнікава Зьмітром Бандарэнкам.
Зьвестак пра пачатак суду над былымі кандыдатамі на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам і Дзьмітрыем Вусам няма. Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла Свабодзе, што падчас павездкі ў Кіеў і сустрэчы з прадстаўнікамі Эўразьвязу актывісты камітэту сваякоў вязьняў 19 сьнежня «Вызваленьне» перадалі старшыню Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу ліст.
«Мы перадалі яму ліст са словамі падзякі за падтрымку нашых намаганьняў па вызваленьні беларускіх палітвязьняў і просьбай, каб пра іх лёсы надалей не забываліся».