Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паштоўка за краты Андрэю Пачобуту з Польшчы


Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Журналісты газэты «Tygodnik Podhalański» з гораду Закапанэ пачалі сёньня акцыю ў падтрымку гарадзенца Андрэя Пачобута, карэспандэнта польскага выданьня «Gazeta Wyborcza».

«Андрэй Пачобут, журналіст, адначасова дзеяч польскага Саюзу ў Беларусі зноў за кратамі», пішуць яны і прапануюць сваім чытачам даслаць яму паштоўку. Падыдзе любая, пішуць аўтары, з краявідам ці з катом, яна будзе для Андрэя падтрымкай.

У газэце пазначаны адрас сьледчага ізалятару ў Горадні. Польскія журналісты зазначаюць, што Андрэй Пачобут знаходзіцца ў вязьніцы па абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта, за што яму пагражаюць чатыры гады зьняволеньня.

«Невядома, калі журналіст прадстане перад судом. Вядома толькі, што ў гэтай краіне няма чаго разьлічваць на справядлівы працэс», зазначае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG