Міліцыя Фрунзэнскага раёна арыштавала чатырох грамадзкіх актывістаў. Прынамсі на дваіх зь іх — Паўла Левінава і Вольгу Карач — склалі пратаколы аб затрыманьні паводле падазрэньня у тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка.
У 17-м пакоі управы міліцыі Фрунзэнскага раёну Менску каля 19-й гадзіны 19 красавіка мне ўдалося пабачыць сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту зь Віцебска Паўла Левінава, які гучна абураўся парушэньнем ягоных правоў і патрабаваў панятых, якія б пацьвердзілі, што ён адмовіўся падпісаць пратакол затрыманьня. У гэтым жа пакоі сядзела зьбялелая Вольга Карач, старшыня Віцебскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пагутарыць зь імі не ўдалося. Міліцыянты выставілі журналістаў за дзьверы кабінэту. Пазьней ўдалося пабачыць, як Паўла Левінава пад вартай павялі ў пакой, дзе звычайна трымаюць адміністрацыйна затрыманых.
Дзе знаходзіліся ў гэты час яшчэ два затрыманыя, Алег Баршчэўскі зь Віцебска і Павал Станеўскі з Гародні, убачыць не ўдалося. Міліцыянты адмаўляліся што-небудзь тлумачыць з гэтай нагоды. Спачатку апэратыўны дзяжурны маёр Алег Ляпешка паабяцаў даць камэнтар пасьля таго як вызваліцца, а потым дэманстратыўна зачыніў вакенца дзяжурнай часткі.
У калідоры РУУС вестак пра Паўла Левінава чакаў ягоны стрыечны брат Дзьмітры Трафімук. Ён кажа, што міліцыянты спачатку ўвогуле адмаўляліся прызнаць, што Левінаў знаходзіцца ў іх, пазьней адмовіліся дапусьціць да яго адваката:
«Яны адмаўляліся прызнаць, што ён знаходзіцца ў РУУС. Я папрасіў: „Вадыхаця б перадайце чалавеку, ужо чатыры гадзіны ён знаходзіцца“. Таксама адмовіліся прыняць гэтую ваду».
Пазьней у калідоры міліцэйскай управы Дзьмітры пабачыў Паўла Левінава.
«Ён пасьпеў сказаць, што яму прад’яўляюць абвінавачваньне ў тэрарызме 11 красавіка. А пасьля гэтага на яго быў складзены адміністратыўны пратакол аб тым, што ён лаяўся нецэнзурнымі словамі ў кабінэце».
У пратаколе затрыманьня Паўла Левінава пазначана, што ён падазраецца ў тым, што 11 красавіка каля 18 гадзін на станцыі мэтро Кастрычніцкая ў Менску ўчыніў дзеяньні, якія прадугледжваюцца часткай 3 артыкулам 359 Крымінальнага кодэксу. Гэты артыкул пра тэрарыстычны акт, то бок замах на дзяржаўнага службоўца ці грамадзкага дзеяча. Пратакол зроблены з памылкай, бо ў гэтым артыкуле няма часткі тры, частка тры ёсьць у артыкуле 289 — тэрарызм.
Пратакол затрыманьня складзены «па непасрэдна ўзьніклым падазрэньні ва ўчыненьні злачынства». Яго падпісаў старшы опэрупаўнаважаны Фрунзенскага раёну Менску А. Жыгалаў.
Вядомая апазыцыянэрка зь Віцебска Вольна Карач, таксама затрыманая Фрунзэнскім РУУС, пасьпела сказаць праваабаронцу Алегу Гулаку, што аналягічны пратакол аб затрыманьні ў якасьці падазараванай у датычнасьці да тэракту складзены і на яе.
Алегу Гулаку ўдалося высьветліць у дзяжурных міліцыянтаў, што на чатырох апазыцыянэраў складзеныя пратаколы аб адміністратыўным парушэньні за хуліганства і іх нібыта заўтра чакае суд. Сытуацыя вельмі дзіўная, кажа Алег Гулак:
«У нас на руках копія пратакола аб затрыманьні паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычнага акта, а ў міліцэйскай дзяжурцы пра гэта нічога не ведаюць. Адваката ніхто не выклікаў».
Але Гулак пакуль не сьпяшаецца з высновамі наконт таго, што значаць гэтыя дзеяньні міліцыі:
«Гэта трызьненьне. Пакуль толькі так. Я не думаю, што зараз можна рабіць нейкія высновы пра нейкія далёка ідучыя наступствы. Пакуль — гэта трызьненьне».
Паводле Алега Гулака Павал Левінаў напісаў заяву на імя начальніка райадзьдзелу міліцыі аб тым, што міліцыянты самі лаяліся ў часе працэсуальных дзеяньняў, але яе не прынялі.
Паводле апошняй інфармацыі ад аднаго з намесьнікаў начальніка РУУС Фрунзэнскага раёна Менска, падазрэньні ў таракце адносна апазыцыянэраў нібыта ўжо неактуальныя, іх заўтра будуць судзіць за хуліганства.
У 17-м пакоі управы міліцыі Фрунзэнскага раёну Менску каля 19-й гадзіны 19 красавіка мне ўдалося пабачыць сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту зь Віцебска Паўла Левінава, які гучна абураўся парушэньнем ягоных правоў і патрабаваў панятых, якія б пацьвердзілі, што ён адмовіўся падпісаць пратакол затрыманьня. У гэтым жа пакоі сядзела зьбялелая Вольга Карач, старшыня Віцебскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пагутарыць зь імі не ўдалося. Міліцыянты выставілі журналістаў за дзьверы кабінэту. Пазьней ўдалося пабачыць, як Паўла Левінава пад вартай павялі ў пакой, дзе звычайна трымаюць адміністрацыйна затрыманых.
Дзе знаходзіліся ў гэты час яшчэ два затрыманыя, Алег Баршчэўскі зь Віцебска і Павал Станеўскі з Гародні, убачыць не ўдалося. Міліцыянты адмаўляліся што-небудзь тлумачыць з гэтай нагоды. Спачатку апэратыўны дзяжурны маёр Алег Ляпешка паабяцаў даць камэнтар пасьля таго як вызваліцца, а потым дэманстратыўна зачыніў вакенца дзяжурнай часткі.
У калідоры РУУС вестак пра Паўла Левінава чакаў ягоны стрыечны брат Дзьмітры Трафімук. Ён кажа, што міліцыянты спачатку ўвогуле адмаўляліся прызнаць, што Левінаў знаходзіцца ў іх, пазьней адмовіліся дапусьціць да яго адваката:
«Яны адмаўляліся прызнаць, што ён знаходзіцца ў РУУС. Я папрасіў: „Вады
Яны адмаўляліся прызнаць, што ён знаходзіцца ў РУУС.
Пазьней у калідоры міліцэйскай управы Дзьмітры пабачыў Паўла Левінава.
«Ён пасьпеў сказаць, што яму прад’яўляюць абвінавачваньне ў тэрарызме 11 красавіка. А пасьля гэтага на яго быў складзены адміністратыўны пратакол аб тым, што ён лаяўся нецэнзурнымі словамі ў кабінэце».
Пратакол з памылкай