Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце 26 красавіка забаранілі, мітынг дазволілі


Менскія ўлады забаранілі шэсьце "Чарнобыльскі шлях" 26 красавіка, але дазволілі мітынг у парку Дружбы народаў.

Пра гэта паведаміў Радыё Свабода старшыня аргкамітэту "Чарнобыльскага шляху" Юры Хадыка.

Мітынг пройдзе ад 18 да 20 гадзіны. Пра сваё рашэньне прадстаўнікі ўладаў паведамілі заяўнікам акцыі на сёньняшняй сустрэчы ў Менгарвыканкаме.

Заяўнікі прасілі 26 красавіка дазволіць збор удзельнікаў "Чарнобыльскага шляху" а 18 гадзіне на пляцоўцы ля Акадэміі навук і шэсьце па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы. Раней акцыя праходзіла менавіта па такім маршруце. Чаму цяпер гэты маршрут забаронены?

"Улады не маглі даць нармальнага тлумачэньня. Спасылаюцца толькі на тое, што закон забараняе праводзіць акцыі паблізу ад мэтро. Раней не забараняў, цяпер забараняе. Гэта ў нас заўсёды так. А спасылкі на тэрарызм таксама штучныя. Я іх спытаў, ці падазраюць яны мяне, Садоўскага, Фядыніча, якія падпісалі заяўку, у тэрарызме? Яны сказалі — не падазраюць, але, тым ня менш, не дазваляюць", распавёў Юры Хадыка.

Канчатковае рашэньне наконт акцыі арганізатары прымуць 20 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG