«Відавочна, што нават эўрапейскія палітыкі, якіх нельга западозрыць у занадта ляяльным стаўленьні да афіцыйнага Менску, добра разумеюць, што візавы рэжым у Эўропе не павінен перашкаджаць разьвіцьцю міжчалавечых кантактаў і эканамічных сувязяў», - сказаў А.Папоў.
Паводле прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў, Беларусь пацьвярджае гатоўнасьць да перамоваў з ЭЗ па візавай праблематыцы.
У Эўрапарлямэнце праходзіць збор подпісаў за тое, каб шэнгенскія візы беларусам каштавалі таньней. Кампанію ініцыявалі сябры сацыял-дэмакратычнай фракцыі Эўрапарлямэнту Юстас Палецкіс зь Літвы, Генавэфа Грабоўска з Польшчы і Ханэс Свобада з Аўстрыі.
Нагадаем, Эўразьвяз вылучыў 12 патрабаваньняў да Беларусі і найперш вызваленьне палітычных зьняволеных.