Ён заклікае спыніць перасьлед студэнта Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны Зьмітра Жалезьнічэнкі.
Вінцук Вячорка пад час прэсавай канфэрэнцыі заўважыў, што студэнтаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў турме на вуліцы Акрэсьціна, затрымалі прэвэнтыўна і арыштавалі паводле ілжывых абвінавачаньняў. Цяпер яны прапускаюць экзамэны ў часе зімовай сэсіі і іх могуць адлічыць менавіта на гэтай падставе.
Лявон Баршчэўскі паведаміў, што дэмсілы зьвернуцца да эўрапейскіх інстытуцыяў, каб спыніць супрацоўніцтва і кантакты з тымі ВНУ, у якіх пачнуць адлічаць студэнтаў, выконваючы палітычны загад.