Паводле нямецкага пасла ў хуткім часе кіраўніком установы стане нямецкі дыплямат. Ім стане Ганс Ёхэн Шмідт, ён зойме гэтую пасаду ў лютым.
Апошнім часам ён ўзначальваў аддзел двухбаковых культурных адносінаў у МЗС Нямеччыны, да гэтага быў намесьнікам пасла Нямеччыны ва Ўкраіне.
Пасол Вайс сказаў, што “можна і трэба весьці дыпляматычны дыялёг на вострыя тэмы, але робячы гэта ўзважана і не выкарыстоўваючы “гукаўзмацняльнікаў”.