Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шпіталі хворыя на сухоты працягваюць галадоўку


Belarus Breaking News graphic
Belarus Breaking News graphic

Каля 150 пацыентаў сухотнага шпіталя ў Дзятлаўскім раёне на Гарадзеншчыне другія суткі трымаюць галадоўку пратэсту.


Яны патрабуюць, каб у шпіталі палепшылі ўмовы. Пацыенты скардзяцца на кепскае харчаваньне, недахоп мэдыкамэнтаў, адсутнасьць гарачай вады, холад і вільготнасьць. Апроч таго, яны наракаюць, што ім не дазваляюць пакідаць шпіталь, каб падыхаць сьвежым паветрам у сасновым лесе.

Пацыенты шпіталя паведамілі “Свабодзе”, што неаднаразова пісалі скаргі на імя галоўнага ўрача. Яны прасілі зрабіць неабходныя захады, каб палепшыць умовы. Адзін з пацыентаў Сяргей Варонін расказаў:

“У палатах холадна. Сьпім у вопратцы. Гарачай вады няма. Бруд. Вільготнасьць. Харчаваньне? Дарослым мужыкам даюць на вячэру а палове на сёмую маннай кашкі на талерачцы, можаце ўявіць”.
Дарослым мужыкам даюць на вячэру маннай кашкі на талерачцы, можаце ўявіць

Галоўны ўрач шпіталя Мэчыслаў Доўгаль так пракамэнтаваў гэтую сытуацыю:

“У людзей пастаўленая такая мэта, каб яны рабілі, што захочуць. Мы не парушаем нічые правы. Гэта былыя зэкі. Гэта лякальная сытуацыя, якая бывае ва ўстановах такога тыпу, і яе вырашаюць. Дзеля гэтага ёсьць адпаведныя людзі і органы”.

Спадар Доўгаль нават пагражаў выклікаць міліцыю, каб затрымаць арганізатараў акцыі і прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці. Ён папярэдзіў сваіх пацыентаў, што выпіша са шпіталя кожнага, хто будзе й надалей адмаўляцца ад ежы, за парушэньне рэжыму.

У шпіталі ёсьць частка пацыентаў, якія захварэлі на сухоты ў месцах пазбаўленьня волі. Але сярод іх ёсьць тыя, хто заразіўся ў грамадзкім транспарце ці ў іншых месцах, дзе зьбіраецца шмат людзей. Адзін зь іх менчук Зьміцер Аляшкевіч. Ён знаходзіцца ў шпіталі чатыры месяцы:
Сытуацыю вырашаюць. Дзеля гэтага ёсьць адпаведныя людзі і органы

“Тут у шпіталі няма кваліфікаванай дапамогі. Тут стаіць кепскае абсталяваньне. Калі мяне выпішуць за парушэньне рэжыму, то я буду вымушаны ехаць дадому ў грамадзкім транспарце, за свае сродкі набываць квіток, які каштуе ня танна. Буду вымушаны выйсьці на працу. Я не атрымаю неабходнага лячэньня, і мне не аплацяць мой бальнічны. Паўстае пытаньне: ці маральна паступяць мэдыкі, калі адмовяцца выканаць свой абавязак?”.

Вакол шпіталя невялікі двор, агароджаны высокім плотам. Хворым забараняецца пакідаць яго, каб прайсьці па лясных дарожках і падыхаць сьвежым паветрам. Мэдыкі спасылаюцца на тое, што хворыя ўяўляюць небясьпеку для здаровых людзей і могуць быць крыніцай заражэньня сухотамі. Але, калі выпішуць больш за сотню пацыентаў, то яны паедуць дахаты электрычкамі і аўтобусамі, што паставіць пад пагрозу інфікаваньня дзясяткі людзей з аслабленым імунітэтам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG