Сёньня на сайце незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Ініцыятыва» паведамляецца: “Напярэдадні Калядаў — 24 сьнежня — «Ініцыятыва» адправіла сабраныя калядныя паштоўкі для палітзьняволеных. Апранутыя Санта-Клаўсамі актывісты прынесьлі да Галоўпаштамту вялізны мех з сабранымі цягам двух тыдняў віншаваньнямі. Большасьць паштовак была напісана простымі людзьмі — мінакамі, якім на вуліцах актывісты «Ініцыятывы» прапаноўвалі такім чынам падтрымаць вязьняў сумленьня. Агулам было даслана паўтары тысячы паштовак зь Менску, Масквы, Полацку, Бабруйску».
Рэжысэр Уладзімер Халіп з нагоды пашырэньня Шэнгенскай зоны піша на сайце Хартыі'97: «Бывай, Эўропа! Бывай, бабульчын сьціплы бізнэс з блокам цыгарэт пад андаракам! Усё — у мінулым. Яны пайшлі. Мы засталіся. За якія грахі? Хіба ня мы — у цэнтры той самай Эўропы? Хіба ня мы нават раней за немцаў Біблію пераклалі на сваю эўрапейскую мову? Хіба ня мы яшчэ ў 1688 годзе прынялі адну з першых на кантынэньце канстытуцый — Статут Вялікага Княства? У той час, калі шмат хто пра гэта і марыць ня мог. Дык чаму ж сёньня мы — пасынкі Эўропы? Несправядліва. Крыўдна. Немагчыма!»
Наведнікі форумаў парталу tut.by абмяркоўваюць дакумэнтальны тэлесэрыял каналу ОНТ пра СССР.
Ksardas піша: “Сэрыял пашыты даволі ўдала. Толькі вось перадзёнута ўсё, што толькі можна было. А таксама сьвядомае замаўчваньне нязручных фактаў. Гэты фільм абсалютна кан'юнктурная рэч! Па-першае: выслужыцца перад вярхоўнай адміністрацыяй (зірніце, хто ў цітрах).
Па-другое: наперадзе «Тэлевяршыня» і прыз "Праект году" ці Гран-пры».
Руссо-Балт: “Глядзеў толькі сэрыю пра ВАВ. Ледзь не заснуў. З сур'ёзнымі тварамі талдычылі агульнавядомыя факты. Без разынкі, карацей. Запомнілася толькі музыка з кампутарнай гульні "Касьмічныя рэйнджары 2". Цікава, а з праваабладальнікамі аўтары фільму грошыкамі падзяліліся?»
Тугарин Змей: “Экранізаваны каньспэкт школьнага падручніка гісторыі. Я ў захапленньні ад таго, як ліха аўтар убіў у адну сэрыю пэрыяд ад 33 па 41 год. Гэта капец! Я спадзяваўся, што акцэнт у гэтай кіношцы будзе зроблены ўсё ж на Беларусі... Фіг там! А аб прафэсіяналізьме аўтара сцэнарыю кажа пафасная фраза пра тое, як у 41 годзе савецкія воіны палілі пад Буйнічамі нямецкія «Тыгры» і «Пантэры».
vit-31: «Прыкінь: табе на ОНТ выпісваюць камандзіроўку ў Нюрнберг толькі дзеля таго, каб ты паўхвіліны ў кадры засьвяціўся на фоне нямецкіх гарадзкіх пэйзажаў... Характэрнай асаблівасьцю зьяўляецца поўная адсутнасьць рэклямных паўз цягам усяго паказу».
Сайт Народных навінаў Віцебску палохае наступнай навіной: «У Сергучоўскім канале на тэрыторыі Бярэзінскага біясфэрнага запаведніку ў Лепельскім раёне злавілі паўночнаамэрыканскага панцырнага шчупака ці рыбу-алігатар. Натуральным асяродкам пражываньня для яе зьяўляюцца прэсныя вадаёмы Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыкі. Ад звычайнага шчупака рыба-алігатар адрозьніваецца шчыльнай лускай і галавой, падобнай да галавы алігатара. Драпежнік, які можа дасягаць 2–3, а то і 6 мэтраў у даўжыню, харчуецца іншымі рыбамі і нават дробнымі вадаплаваючымі птушкамі. Ворагаў у яго няма: вантробы і ікра рыбы-алігатара атрутныя».
Сайт generation.by сёньня паведаміў, што ўпершыню да калядных сьвятаў выходзіць відэапраект беларускіх музыкаў. За тры месяцы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: “N.R.M.”, “IQ48”, “Neuro Dubel”, “Indiga”, “Крамбамбулі”, “Джамбібум”, “Палацу”, “Крамы”, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча. «Сьнежны завулак 8 альбо Незвычайная сустрэча пад Новы год» — гэта сьвяточная атмасфэра, цудоўная музыка, трапныя жарты і віншаваньні вядомых людзей. У навагоднюю ноч паглядзець шоў можна будзе на канале «Belsat”. Адмыслова для праекту Лявон Вольскі напісаў песьню, якую музыкі выканалі разам — «Усё будзе добра». Ужо цяпер на згаданым сайце можна пабачыць фота з некаторымі момантамі здымкаў перадачы. Абяцаная і МР3 –версія новай песьні Лявона Вольскага.
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.