Падчас ператрусу ў хаце бацькоў сяброўкі АГП Зінаіды Шумілінай у вёсцы Чкалава Гомельскага раёну супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ сканфіскавалі стары рызограф, які гаспадары, паводле іхных словаў, зьбіраліся здаць прадпрыемству па нарыхтоўцы другасных мэталаў.
Маштабны ператрус быў учынены ў сувязі са шматлікімі друкаванымі абвесткамі пра замоўлены апазыцыяй на 16 сьнежня мітынг супраць адмены льготаў. Абвесткі зьявіліся ў паштовых скрынях гараджанаў усіх чатырох раёнаў абласнога цэнтру.