Спадар: “Абавязкова трэба вызваляць іх з гэтых турмаў! Трэба выконваць дванаццаць пунктаў Эўразьвязу! Нас ў Эўропе са сваімі парадкамі ніхто не чакае, таму трэба вызваляць палітвязьняў”.
Спадарыня: “Мне ўсё роўна – я ў гэтыя справы ня лезу”.
Спадар: “Я думаю, няхай сядзяць: трэба, каб была дысцыпліна. Трэба, каб ім 58-мы артыкул прышылі, як было пры Сталіну”.
Спадар: “Да патрабаваньняў Эўразьвязу трэба дадаць яшчэ патрабаваньні аб’яднаных дэмакратычных сілаў пра вызваленьне палітвязьняў”.
Спадар: “Калі заслужылі, няхай сядзяць”.
Спадарыня: “Эўразьвяз ставіць гэтае пытаньне пра вызваленьне вельмі правільна. Чалавек не павінен сядзець у турме за свае палітычныя перакананьні”.
Спадар: “Колькі можна саджаць, трэба выпускаць усіх!”.
Спадар: “Калі б ведаў падрабязнасьці, а так як я магу сказаць”.
Спадар: “Выпускаць іх трэба, каб ня быць такім дыктатарам, як цяпер. А як жа інакш? Людзі ні за што сядзяць. Яны супраць Лукашэнкі, дык ён іх засадзіў спэцыяльна”.
Спадар: “ Няхай сядзяць яшчэ столькі, няхай ня лезуць, куды ня трэба. А то Казулін лезе ў прэзыдэнты. Хто ён такі? Калгасьнік!”
Спадар: “Трэба выпускаць! Што гэта за ўлада без апазыцыі? У любой краіне ёсьць апазыцыя. Гэта ж -- дэмакратыя”.
Спадар: “Гэта – выдатныя людзі, нашы беларусы, якія змагаліся за нашу беларускую рэчаіснасьць. Тое, што ім інкрымінуецца, я думаю, ня мае пад сабой рэальнай глебы”.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1