Бэбі-буму пакуль няма. А нараджаць сталі больш
Галоўны акушэр-гінеколяг Міністэрства аховы здароўя Сьвятлана Шылава пацьвердзіла:
“Павысілася нараджальнасьць на 8%, але гэта пакуль нельга назваць “бэбі-бумам”.
Проста нараджаць сталі дзеці, якія самі нарадзіліся падчас папярэдняга бэбі-буму пачатку 80-х гадоў, мяркуюць дэмографы. Радзільні ёсьць практычна ва ўсіх райцэнтрах краіны. Праўда, бальшыня зь іх – даволі старыя збудаваньні, яны патрабуюць рэканструкцыі.
Да прыкладу, у Воршы з насельніцтвам 125 тысяч будынак 38 гадоў не рамантаваўся, вось ужо 2 гады ідзе рамонт. Парадзіх вязуць ў суседняе Дуброўна за 16 км. У Берасьці таксама рамонт радзільні – парадзіхі зараз у старым корпусе, па 5 – 6 чалавек у палаце.
Да слова, у мінулую нядзелю ў Валожыне (Менская вобласьць) абрынуўся франтон будынку раённага шпіталю. Будаўніцтва акушэрска-гінекалягічнага корпусу вялося у 1992-97 гадах. А пасьля аб’ект замарозілі.
Паводле намесьніцы дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру “Маці і дзіця” Вольгі Харкевіч, 75-76% цяжарнасьцяў у Беларусі працякае з ускладненьнямі. Таму зараз прынятая дзяржпраграма па пераабсталяваньні радзільняў. А пакуль парадзіх з паталёгіямі часьцей за ўсё ў сталіцу. Але і тут ёсьць праблемы, кажа лекар цэнтру “Маці і дзіця”:
“З дзевяці карпусоў бальніцы рэканструявалі толькі адзін. Зараз ідзе рэканструкцыя яшчэ двух. Так што пра рэканструкцыю ўсяго цэнтра казаць не выпадае. У нас як быў 30-гадовы будынак, так і застаецца, зь яго сыплецца плітка, цячэ сантэхніка”.
Карэспандэнтка: “А што тычыцца радзільні – там сапраўды быў добры рамонт, сучаснае абсталяваньне?”
“Так, там сучаснае абсталяваньне, там усё вельмі прыгожа, вельмі прыстойна. Я думаю, гэта на сёньняшні дзень лепшая радзільня ў краіне. Максымум там па дзьве жанчыны ў палаце, усе ўмовы для дзетак”.
Абсталяваньне сучаснае, а будынкі развальваюцца
Дзяржпраграма ў справе пераабсталяваньня радзільняў тычыцца ў асноўным аснашчэньня апэрацыйных і блёкаў рэанімацыі. Паўсюль, і ў сталіцы, і ў раёнах усталёўваюць сучаснае абсталяваньне, кажа лекар цэнтру “Маці і дзіця”, які пажадаў застацца неназваным.:
“Сапраўды, у нас вельмі прыстойная апаратура, але немцы, якія прыяжджалі яе наладжваць, былі проста ў жаху: “У вас такое дарагое абсталяваньне, але такія абшарпаныя сьцены і старыя камунікацыі. Сапраўды, адзін інкубатар для неданошаных дзетак – каштуе каля 40 тысяч даляраў. Але ў нас было 2 выпадкі, калі лямпы, якія вісяць над гэтымі дарагушчымі кувэзамі, замыкала і яны гарэлі. Калі рабіць разумна – трэба ўсё рабіць у комплексе. А такімі фрагмэнтамі – атрымаецца падноўлены Савецкі Саюз”.
Беларускія VIP нараджаюць у роддоме №2
Беларускія зоркі, дзеці знакамітасьцяў нараджаць ў ЗША і Ангельшчыну, як расейскія зоркі, пакуль ня езьдзяць (за выключэньнем хіба што жонкі Максіма Мірнага Ксеніі). Нараджаюць у Менску. Найбольш прывэлігіраваным лічыцца другі роддом сталіцы.
“Другая радзільня сярод маіх калег называецца радзільным аддзяленьнем лечкамісіі. Яе адрэстаўравалі, пераабсталявалі, і там нараджаюць дзеці VIP, там нарадзіліся ўнучкі прэзыдэнта”.
Роды ў Беларусі бясплатныя. Для расейцаў і украінцаў таксама
Паводле беларускага заканадаўства, жанчына сама можа выбіраць любую радзільню, незалежна ад прапіскі, месца жыхарства. Парадзіха можа прыехаць, да прыкладу, з Бешанковічаў і нараджаць у сталіцы ў той жа самай другой радзільні, кажа адмыслоўца:
“Што тычыцца родаў – яны бясплатныя паўсюль. Больш за тое, яны бясплатныя для расейцаў і ўкраінцаў”.
Будучыя маці зараз шукаюць радзільні, у якіх яны будуць нараджаць па водгуках на форумах. Натальля выбрала Менскі абласны роддом і вельмі задаволеная:
Галоўны акушэр-гінеколяг Міністэрства аховы здароўя Сьвятлана Шылава пацьвердзіла:
“Павысілася нараджальнасьць на 8%, але гэта пакуль нельга назваць “бэбі-бумам”.
Проста нараджаць сталі дзеці, якія самі нарадзіліся падчас папярэдняга бэбі-буму пачатку 80-х гадоў, мяркуюць дэмографы. Радзільні ёсьць практычна ва ўсіх райцэнтрах краіны. Праўда, бальшыня зь іх – даволі старыя збудаваньні, яны патрабуюць рэканструкцыі.
Да прыкладу, у Воршы з насельніцтвам 125 тысяч будынак 38 гадоў не рамантаваўся, вось ужо 2 гады ідзе рамонт. Парадзіх вязуць ў суседняе Дуброўна за 16 км. У Берасьці таксама рамонт радзільні – парадзіхі зараз у старым корпусе, па 5 – 6 чалавек у палаце.
Да слова, у мінулую нядзелю ў Валожыне (Менская вобласьць) абрынуўся франтон будынку раённага шпіталю. Будаўніцтва акушэрска-гінекалягічнага корпусу вялося у 1992-97 гадах. А пасьля аб’ект замарозілі.
Паводле намесьніцы дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру “Маці і дзіця” Вольгі Харкевіч, 75-76% цяжарнасьцяў у Беларусі працякае з ускладненьнямі. Таму зараз прынятая дзяржпраграма па пераабсталяваньні радзільняў. А пакуль парадзіх з паталёгіямі часьцей за ўсё ў сталіцу. Але і тут ёсьць праблемы, кажа лекар цэнтру “Маці і дзіця”:
У нас як быў 30-гадовы будынак, так і застаецца, зь яго сыплецца плітка, цячэ сантэхніка...