Яшчэ ў XIX стагодзьдзі гучныя імпрэзы з фэйрвэркамі ў Новы год былі ў Польшчы рэдкасьцю і адбываліся выключна ў вялікіх гарадах і ў найбольш заможных дамах. Пераважная большасьць палякаў адзначалі Новы год у сваіх хатах са сваякамі – жадалі адно аднаму ўсяго найлепшага, варажылі, елі смачныя патравы, пілі, а потым стралялі з мушкетаў, каб прагнаць стары год.
У шляхецкіх сем’ях, апоўначы ўздымаўся келіх не з шампанскім, як цяпер, але з гэтак званым “вэнгжынам” – гэта значыць такайскім віном.
Цяпер на Новы год палякі імкнуцца перадусім не заставацца ў хаце – шматлікія клюбы, рэстараны, дыскатэкі, бары, пачалі звабліваць жыхароў польскай сталіцы яшчэ за два месяцы да новага году. Выбар вельмі шырокі – ад шыкоўных баляў у дарагіх гатэлях, дзе трэба заплаціць за ўваход нават 600-700 даляраў, да моладзевых імпрэзаў, удзел у якіх практычна нічога не каштуе – толькі выдаткі на ежу і напоі. Што да ежы, дык на Новы год у Польшчы не гатуюць столькі, як у Беларусі – гэта пераважна закускі. У мінулым засталося і такайскае віно.
(Прадавачка: ) “Дзьве бутэлькі гарэлкі па 700 грамаў і яшчэ некалькі бутэлек шыпучага віна”, - так выглядаюць пераднавагоднія прыярытэты сярэдняга пакупніка, а пакупнік перакананы, што на Новы год, ці як кажуць у Польшчы на Сыльвэстра, можна дазволіць сабе крыху выпіць.
(Пакупнік: ) “Алькаголь павінен быць на Новы год”
Між тым, паводле статыстычных дадзеных, цягам апошніх трох гадоў, спажываньне моцных напояў ў Польшчы павялічылася на 40%, хаця піва застаецца галоўным алькагольным напоем для кожнага другога паляка.
У 2002 годзе ў Польшчы быў значна абніжаны акцыз на моцныя алькагольныя напоі, каб зьнішчыць рынак нелегальнага імпарту з усходу і падпольныя прадпрыемствы. У выніку, палякі сапраўды сталі менш піць нелегальнага, а значыць небясьпечнага алькаголю, але спрацаваў жалезны закон рынку – абніжка цэнаў на алькагольныя напоі выклікала рост спажываньня гэтых напояў.
(Уладальнік крамы: ) “У гэтыя дні купляюць алькаголю вельмі шмат. Хаця гэта мой бізнэс, але я раю памятаць, што, як кажуць палякі - “цо задужо то нездрово”.Трэба кантраляваць сябе, хаця на сьвяты многія ня ў стане гэта зрабіць”, - кажа ўладальнік адной з алькагольных крамаў у Варшаве.
А паліцыя і мэдыкі прыгадваюць пра павялічэньне колькасьці злачынстваў, зробленых у нецьвярозым стане, а таксама пра тое, што калі будзе “задужо”, дык сьвяткаваньне Новага году можа скончыцца ў хуткай дапамозе.