Тэлефанаваньне нядзельным ранкам з Коханава было падобнае да сыгналу SOS — паведамлялі, што заўтра пачатак страйку на ДАЦ, як тут называюць дрэваапрацоўчы цэх аб’яднаньня “Будіндустрыя”, што цяпер афіцыйна — ААТ “Коханава”. Напачатку году я ўжо пабываў у гэтым пасёлку на Віцебшчыне. І хоць ведаў і пра нізкія заробкі, і пра татальнае беспрацоўе, і пра тое, што, як кажуць, каля 80% мужчынскага насельніцтва вымушаныя езьдзіць гастарбайтэрамі ў Расею — але вестка стала для мяне нечаканай. Чамусьці адразу згадалася тагачаснае выказваньне беспрацоўнага інжынэра Юр’я, які сямітысячнае тутэйшае насельніцтва падзяліў, як ён выказаўся, на “безнадзейна неактыўныя” катэгорыі.
(Юры: ) “У Коханаве пражываюць мясцовыя, тыя, што прыехалі з-пад Чарнобылю, экс-старшыні калгасаў, экс-дырэктары, экс-афіцэры і экс-зэкі”.
Я ў Коханаве. Па дарозе на завод спрабую адразу распытаць мясцовых:
(Карэспандэнт: ) “Ці чулі пра страйк у дрэваапрацоўчым цэху, што пачаўся?”
(Спадарства: ) “Я нічога вам адказваць ня буду… Не, ня чуў… Людзі гавораць на вуліцах Коханава… Я тут жыву 27 гадоў, ДАЦ быў вялікім заводам усесаюзнага значэньня. Як можна было дапусьціць, што гэты завод збанкрутаваў?! Мы тут сабраліся ўсе, што быў завод, будаваў кватэры, садкі, сталовая была — сталавалася 1700 чалавек!”
Ідзем да страйкоўцаў разам зь сябрам ЦК КПБ ды журналістам газэты “Товарищ” Мікалаем Петрушэнкам. Ён, бадай, ад пачатку назірае гэты шматгадовы крызіс. Каротка распавядае гісторыю таго, што прывяло да выбуху “нізоў” калісьці дзьвюхтысячнага прадпрыемства зь мільярднымі замовамі на жалезабэтонныя блёкі, пліты, дзьверы, вокны, дошкі для падлогі.
(Петрушэнка: ) “Гэтае прадпрыемства доўгі час працавала на спарткомплексе “Раўбічы” — па чутках, рабілі там галоўную трыбуну. Закончылася тым, што па выніках праверкі кантрольна-рэвізійнага ўпраўленьня Мінфіну — галоўны рэвізор Лебедзеў — будаўніцтва завінавацілася сотні мільёнаў даляраў. Крайнім аказалася ААТ “Коханава”. Заводзілі крымінальную справу. Будаўнічыя работы выконвалі рабочыя, а грошы за іх пералічвалі зусім у іншыя фірмы. Адпраўлялі за мяжу піламатэрыял, а грошай не атрымлівалі. Будавалі катэджы, грошы “круцілі”. Цяпер, пэўна, ніхто мэханізму не раскапае — усе фінансавыя дакумэнты згарэлі. Замест каб здаць у архіў, палыхнулі запалкай. Рабочых засталося за паўсотні, бо калі крадуць такімі аб’ёмамі, якія могуць быць заробкі? Як вынік, мы цяпер маем прадпрыемства-банкрут. Прызначаліся кіраўнікі, адзін зь іх, Мезенцаў, сядзіць дзевяць гадоў за хабарніцтва на 5000 даляраў. Але, напэўна, яго і ўзялі таму, каб не раскруціць справу далей — каму ён павінен быў аддаць гэтыя даляры”.
Акурат днямі адбылося паседжаньне Віцебскага абласнога суду. Напярэдадні эфіру зьвязаўся зь цяперашнім зьнешнім кіраўніком Аляксандрам Аляшкевічам. Цікаўлюся, ці прызнанае прадпрыемства банкрутам афіцыйна.
(Аляшкевіч: ) “Папярэдне разглядаецца пытаньне аб заключэньні міравога пагадненьня, прадпрыемства будзе працаваць. Як яно зможа — гэта ўжо другое пытаньне”.
Найбольш трагічна ўсё закончылася — ды не, працягваецца — якраз для тых, хто працаваў у дрэваапрацоўчым цэху. Тры месяцы таму ДАЦ на паўгоду быў здадзены ў арэнду сумеснаму бэльгійска-беларускаму прадпрыемству “Шаўранэт”, якое дагэтуль не змагло забясьпечыць цэх сыравінай, таму і не заключае працоўнай дамовы прынамсі зь дзьвюма трацінамі рабочых. Цытую далей па калектыўнай заяве-папярэджаньні, што была дасланая за тыдзень на імя Аляксандра Лукашэнкі: “Мы вымушаныя пачаць працэс падрыхтоўкі страйку і патрабуем пакараць вінаватых, аж да адхіленьня ад пасады, а таксама скасаваньня дамовы зь неадбытымі арандатарамі”. Між іншым, сёньня гэта і ўмовы спыненьня супрацьстаяньня. У зьмерзлым ды замерлым будынку нас тут жа ўзялі ў кола страйкоўцы. Цягнуць за язык не даводзілася нікога.
(Пятровіч: ) “Людзей сталі шчаміць, калі прыйшоў новы кіраўнік Аляшкевіч. Пачалі выпраўляць на тыдзень-другі за асабісты кошт. Потым у жніўні Аляшкевіч сказаў у курылцы ўсяму ДАЦу: “Зь пераводам пераходзьце”, а назаўтра сказаў: “Давайце хуценька звальняйцеся, інакш вас бэльгійцы ня возьмуць”. Ну, жанчыны спужаліся, напісалі заявы: хто не расьпісваўся ў іх, хто ўвогуле не пісаў. Забралі працоўныя кніжкі, я сваёй не аддаў, бо мой пагрузчык Аляшкевіч два месяцы не даваў забіраць з капрамонту, казаў, з бэльгійцаў возьмем грошы. А тыя сказалі — у арэнду вы павінны аддаць пагрузчык спраўны — і не ўзялі”.
Гэта быў Леанід Міхайлавіч Пятровіч, які трыццаць гадоў адпрацаваў тут на аўтапагрузчыку. Пазьней мне паведамілі, што ён бацька начальніка коханаўскай міліцыі: так што, маўляў, калі такое ўчынілі зь ім, што казаць пра астатніх. Астатнія выхопліваюць у мяне з рук мікрафон.
(Спадарыня: ) “Грабенькава Тацяна Віктараўна, станочніца. А куды нам заставалася падзецца?! Нам сказалі — выклічам, калі будзе праца. Усё! Працоўнага запісу няма, перапынак у стажы. Нас проста падманулі, і мы засталіся без кавалка хлеба!”
Са страйкоўцамі кіраўнік уступаць у дыялёг не жадае. Задаю найбольш важныя пытаньні Аляксандру Аляшкевічу па тэлефоне зь Менску. Інфармацыя бакоў яўна адрозьніваецца.
(Карэспандэнт: ) “Ці доўга людзі будуць не прынятыя на працу?”
(Аляшкевіч: ) “Яны ўсе былі прынятыя, адзінае, што пакуль ДАЦ не пачаў працы, выпраўленыя без утрыманьня. Людзі пачынаюць гаварыць, што хтосьці хацеў падмануць, скруціць. Людзі ж самі выказалі жаданьне напісаць заявы ды сысьці, так? Альбо нечым пужаў іх?”
(Карэспандэнт: ) “Яны кажуць, што не пужаў, а купляў — што, маўляў, напісалі заявы, і яны на працы. Аляксандар Аўгенавіч, ці вы думаеце надалей браць удзел у канфлікце?”
(Аляшкевіч: ) “Ой… Мяне ніхто не падключаў, па-другое, што я магу зрабіць? Будзе вырашана пытаньне аб продажы з уласьнікам, а ўласьнік — Талачынскі райвыканкам”.
Роля і паводзіны Талачынскай раённай вэртыкалі, асабіста яе кіраўніка Марэйкі для коханаўцаў пытаньне найбольш істотнае. На знак пратэсту супраць уладаў кіроўца Андрэй Казырэвіч уступіў нават у шэрагі апазыцыйнай ПКБ. Вось ягоная гісторыя ягонымі вуснамі і яго паплечнікаў.
(Казырэвіч: ) “Прыяжджала камісія зь Віцебску, Коханава. І Марэйка нікому не даваў слова сказаць. Мяне паклікалі і абяцалі на дзявяты кілямэтар адправіць — пасадзіць. Проста я першы расьпісаўся, і ў лісьце заказным мой адрас быў. І назаўтра мяне выгналі ўжо па 42-м артыкуле як п’яніцу — што, маўляў, не рабіў машыну. А машына няспраўная стаіць і цяпер. Марэйка ўстаў і сказаў, што ў Талачынскім раёне табе месца ня будзе — першай клясы кіроўцу, 28 гадоў прапрацаваў. Мафія тут шарудзіць… Яны спэцыяльна хочуць разваліць прадпрыемства і ліквідаваць. Ім перападае з камэрсантаў, а што ім з рабочых перападзе?!”
Ня мог не зайсьці ў Коханаве да 21-гадовай Наташы Калашнікавай, зь якой пазнаёміўся ў часе папярэдняй вандроўкі. Расейскія тэлеканалы паказалі тады рэпартажы пра пажар у Лапінаградзе пад Масквой, дзе жыўцом згарэлі тры грамадзяніны Беларусі. Жудасная вестка пра мужа Андрэя прыйшла да Наташы ноччу, празь дзесяць дзён пасьля здарэньня.
(Натальля: ) “На працы сказалі, што тут такі не пражываў, і ўсё шыта-крыта. А ў інтэрнаце сказалі, што падпалілі — яны жылі ў бараках. Цяпер можна думаць што заўгодна, проста не заплацілі. Мы завялі справу — напісалі, што зь іх віны, сушылі бялізну ды згарэлі”.
Прапаную амаль праз год даведацца апошнюю інфармацыю з Расеі — балазе, там паабяцалі выклікаць дачку з маці на суд як сьведкаў. Пасьля размовы ў абедзьвюх сьлёзы. Якая ўжо тут кампэнсацыя за маральныя ды матэрыяльныя страты, кажа Валянціна Калашнікава:
(Калашнікава: ) “Я пазваніла ў пракуратуру сьледчаму Сурнову, спыталася, калі будзе суд. Ён сказаў, першае слуханьне прайшло. Чаму нам ня выслалі позвы ў суд? Там сказалі: вам трэба, вы і дазнавайцеся…”
* * *
(Тамілаў: ) “Вымушаны езьдзіць, бо ў Коханаве няма працы. Расея — адзіны выхад пакуль…”
Кажа 46-гадовы цясьляр Валянцін Тамілаў, зь якім пазнаёміўся на чыгуначнай станцыі. Працоўны стаж сямнаццаць гадоў, зь якіх трынаццаць у гастарбайтэрах.
(Тамілаў: ) “Хату трэба было дабудоўваць, прыйшлося ехаць. На даляраў 300—500 за месяц дамы, лецішчы “падымалі” — дахі, падлогі. Працавалі, пакуль сьветла і сілы ёсьць. Ніякіх ільготаў, захварэў — усё, прапаў. Падманваюць, у асноўным, на заробках — афіцыйных дамоваў не заключаем. Дом гатовы — альбо грошай у гаспадара няма, альбо праца няякасная — прычыну можна заўжды знайсьці. Здаралася, недаплачвалі”.
* * *
(Спадар: ) “Ягорыч, засьпявай нам салаўём!”
Коханаўскую зорку ў галіне мастацкага сьвісту Ягорыча я і знайшоў, пачуўшы на вуліцы мэлёдыю “Салаўя” Аляб’ева. 58-гадовы сьлесар-абходчык Канстанцін Козік сьвісьціць з маленства. Зробім музычную паўзу і мы.
(Карэспандэнт: ) “Ягорыч, але самі жыцьцё не прасьвісталі?”
(Ягорыч: ) “Можа, прасьвісьцеў! Ад палучкі да палучкі ўсё жыцьцё…”
Папулярны вальс “На сопках Манчжурыі”, які насьвістаў мне Ягорыч, — падазраю, адзінае, што аб’яднала б зь цяперашнім тутэйшым жыцьцём маладога землямера Леаніда Брэжнева, які адразу пасьля вучэльні пачынаў тут сваю працоўную біяграфію. Адкрытую ўсім вятрам, але трывалую яшчэ ды ўтульную хатку будучага генсэка КПСС на ўскраіне бачыў на свае вочы. Мясцовыя камуністы вуліцу Старасельскую і прапануюць перайменаваць імем, як яго называлі, “дарагога Леаніда Ільліча”. І знаходзяць разуменьне на коханаўскіх вуліцах.
(Спадарыня: ) “Брэжнеўскі час памятаю прыўкрасна — за 5 рублёў купляла сэрвэлят. 100 грамаў зьясі — была цалкам задаволеная. Галоўнае, жыцьцё цяпер цяжкае: работы не знайсьці, а калі заробіць, яму не аплацяць, прадуктамі даюць — чаго гэта варта?”
Так што на вуліцы Брэжнева, можа здарыцца, будзе жыць… Лукашэнка. Не, я не пра невядомую яшчэ рэзыдэнцыю Аляксандра Рыгоравіча. Да таго ж, 70-гадовы Юры Якаўлевіч Лукашэнка, што пераехаў сюды з Хойнікаў, ня любіць, калі ягонае прозьвішча называюць уголас.
(Лукашэнка: ) “Я імкнуся, дзе бываю, у бальніцы сказаць: не называйце мяне гучна, лепш імя ды па бацьку. У яго шмат сяброў, шмат і ворагаў, паб’юць яшчэ!”
А вось прэтэнзіі спадар Юры да свайго цёзкі мае сур’ёзныя. У савецкі час пасьля вядомай паўлаўскай рэформы ў яго згарэлі ўсе шматгадовыя ашчаджэньні на 30 тысяч савецкіх рублёў.
(Лукашэнка: ) “Мы здавалі-здавалі ўклады для савецкай улады, а цяпер што ў нас?! А патрабаваць трэба ад нашага прэзыдэнта — узяўся кіраваць, дык кіруй! Хоць бы старым выдаў! Ну што гэта за кампэнсацыя, я ў Хойніках пайшоў — на тысячу рублёў савецкіх тысячу беларускіх?! А бохан хлеба — 800—900! Гэта ж абдзіралаўка. Калі абабралі, лепш маўчалі б ужо. І мы нічога не даб’емся ўжо. Ідуць сродкі абы-куды — на ўсякія лядовыя палацы…”
Нядаўна ўсё Коханава было шакавана жахлівым выпадкам, што адбыўся насупраць пасялковага савету, побач зь міліцэйскім “уазікам”, які ў той час стаяў ля крамы “Гаспадарчыя тавары”. Выпушчаныя па амністыі крымінальнікі на вачах у людзей перарэзалі горла адной і забілі другую прадаўшчыцу. Кажуць, гэта была помста за тое, што адна з жанчын, якую зьбіў суўдзельнік забойцаў матацыклам, выступіла на судзе… Тое, што адбылося далей, аналізуе галоўны коханаўскі апазыцыянэр, знаёмы вам Мікалай Петрушэнка:
(Петрушэнка: ) “Калі ішла жалобная цырымонія, каля мясцовай царквы Міколы Ўгодніка сабралася амаль тысяча жыхароў, але не было толькі ўлады. Мяне за рукаво трымала галоўная тутэйшая вэртыкальшчыца Чачоткіна і гаварыла: толькі не зрабіце тут мітынгу. Але чаму ўлада ня хоча гаварыць аб прычынах трагедыі?! Абы было ціха. Муж адной з жанчын пасьля сарака дзён скончыў жыцьцё самагубствам. Самагубствам заканчваюць дзеці 8—9 клясаў. Зусім нядаўна хлопчык, выпускнік нашай школы, скончыў жыцьцё толькі таму, што завінаваціўся ці то 12, ці то 40 тысяч рублёў сваім жа сябрам. І калі такія грошы даводзяць яго да тупіковай сытуацыі, значыць, не працуе ўся сыстэма — хворае нашае грамадзтва ў цэлым, а дзяржава пра тое не турбуецца”.
Ужо ў цягніку згадаў, што з коханаўскімі страйкоўцамі (страйк, дарэчы, працягваецца), магчыма, хутка сустрэнуся ў Менску. Вось што яны казалі мне на разьвітаньне:
(Спадарства: ) “Мне губляць няма чаго, у мяне дзіця… А ў мяне двое дзетак, адна бяз мужа… Мы ўсюды пісалі, і калі прэзыдэнт нас не пачуе, не зразумее, мы ўсім калектывам прыедзем проста да Белага дому, сядзем, будзем сядзець — на Новы год прыедзем!”