“Звязда”, 1945 годю. Выступ М.Лужаніна на пленуме праўленьня Саюзу Савецкіх пісьменьнікаў БССР:
“Кожны дзень вымагае стварэньня новых тэрмінаў, якія прыносіць само жыцьцё. Часта тыя ці іншыя словы проста запазычваюцца, крыху перайначваюцца на беларускі лад і ў такім выглядзе ідуць у кнігу і газету… Дапамогу ў стварэнні новых тэрмінаў дасць вывучэнне жывой народнай мовы, поўнае і ўмелае выкарыстанне скарбаў народнай творчасці. Пашырэнне мовы за кошт іншых моваў — працэс законны. Не трэба выдумляць слоў, калі іх няма, але перад уводам таго ці іншага слова трэба добра ўпэўніцца, што яго сапраўды няма”.
“ЛіМ”, 1965 год. Студэнты ІІІ курсу аддзяленьня журналістыкі БДУ А.Градзюшка і А.Юдчыц:
“А ці ведаем мы беларускую мову? Скажам шчыра: не надта. Мы вывучалі родную мову на працягу двух год. Нас увесь час здзіўляў той факт, што заняткі па фізічнай падрыхтоўцы і на першым, і на другім курсе праводзіліся два разы ў тыдзень, а лекцыя па беларускай мове была толькі адна. Цікава, што важней для журналіста: умець падцягнуцца на турніку сем разоў ці валодаць словам?.. Мы лічым так: калі ты вучышся ва універсітэце, які носіць назву Беларускага дзяржаўнага, ты павінен ведаць беларускую мову не горш, чым рускую”.
“Народная газета”, 1995 год:
“Беларускі Фонд Сораса мае гонар і шчасьце павіншаваць з Новым годам і Калядамі: нашых суграмадзянаў і ўсіх, хто сустракае гэтыя святы на Беларусі; усіх нашых сяброў — іх у адыходзячым годзе стала значна больш; кожнага з 1281 пераможцаў усіх 47 конкурсаў, праведзеных у 1995 годзе; усіх аўтараў астатніх 2876 праектаў… Добрая навагодняя навіна: у наступным годзе дапамога Беларускага Фонду Сораса нашай краіне пераўзыйдзе сёлетнія пяць мільёнаў амерыканскіх долараў. Гэта значыць, што яшчэ больш павялічыцца карысць, якую прыносіць усім дабрачынная дзейнасць Джорджа Сораса”.