Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч пасьля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы зазначыў, што зьбіраецца працягнуць свае інфармацыйныя паездкі па Беларусі:
(Мілінкевіч: ) “Лічу гэта надзвычай эфэктыўным, важным, у нас ня так шмат сродкаў дайсьці да людзей. А каб мяне не зьнялі з дыстанцыі, я нідзе ня буду казаць: “Галасуйце за мяне, я кандыдат”. А сустракацца зь людзьмі, знаёміцца і пытацца пра праблемы, каб зрабіць добрую праграму — варта”.
Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што гэтыя выбары — шанец для апазыцыі прыйсьці да выбаршчыкаў, давесьці ім, што апазыцыя аб’ядналася, што большасьць грамадзтва жадае пераменаў:
(Мілінкевіч: ) “Мэта самая галоўная — зьмяніць думкі людзей, іх ацэнку сытуацыі, каб людзі менш баяліся. Паход да людзей і зьмена сытуацыі ў краіне — вось мэты кампаніі”.
Іншы прэтэндэнт, лідэр БСДП “Грамада” Аляксандар Казулін, сказаў, што таксама плянуе перадвыбарчыя паездкі:
(Казулін: ) “Па-першае, цяпер буду езьдзіць па рэгіёнах, сустракацца зь сябрамі ініцыятыўнай групы, дапамагаць ім разабрацца ў сутнасьці працэсаў, што адбываюцца, я думаю, што будуць і іншыя паездкі... Я заўсёды іду ўласным шляхам”.
Аляксандар Казулін хоча дасягнуць падчас выбарчай кампаніі шэрагу вынікаў: пабачыць сябраў сваёй партыі ў дзеяньні, заявіць пра сябе як пра канструктыўную апазыцыю, пачаць актыўную працу з насельніцтвам.
(Казулін: ) “Мы павінны прымусіць улады з сабою лічыцца. Яна думае, што яна ўсёмагутная, а мы павінны прымусіць яе бачыць іншыя аспэкты, што значная частка насельніцтва, калі ня большасьць, бачыць і думае іначай. Ну і, нарэшце, ёсьць мэта дасягнуць перамогі ў прэзыдэнцкай кампаніі. Думаю, што гэта таксама рэальна”.
Прэтэндэнт Аляксандар Вайтовіч пра мэты свайго ўдзелу ў выбарах сказаў больш сьціпла:
(Вайтовіч: ) “Пішыце, што рэальна гляджу на рэчы… Дабіцца трэба таго, каб за Лукашэнку як мага меней прагаласавала, хоць ён там, я ўпэўнены, напіша сабе колькі трэба галасоў”.
Аляксандар Вайтовіч прапанаваў усім патэнцыйным кандыдатам, акрамя А.Лукашэнкі, падпісаць сумесную заяву з патрабаваньнем ад уладаў роўных умоваў удзелу ў кампаніі і доступу да СМІ, уключэньня прадстаўнікоў апазыцыі ў склад выбарчых камісіяў. Што да сваіх пэрсанальных плянаў на бліжэйшы час, то спадар Вайтовіч іх акрэсьліў так:
(Вайтовіч: ) “Ой, у мяне плянаў шмат, розных. Трэба ж рыхтаваць і праграму, і ўсякія матэрыялы. Зразумела, што дапамагаць будуць, але безь мяне ж гэта не абыдзецца”.
Спадар Вайтовіч кажа, што будзе сустракацца з патэнцыйнымі выбарнікамі, але асьцярожна, каб не дапусьціць заўчаснай агітацыі.
Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч зьбіраецца неўзабаве шмат езьдзіць:
(Гайдукевіч: ) “Буду езьдзіць па ўсіх рэгіёнах, маю права агітаваць. Маю права хадзіць з падпісным лістом сам за сябе”.
Спадар Гайдукевіч паведаміў, што ягоная перадвыбарчая праграма будзе грунтавацца на праграме партыі, у якую будуць уключаныя дадатковыя палажэньні:
(Гайдукевіч: ) “Ісьці на першае месца. Іншых мэтаў і задачаў быць ня можа”.
Яшчэ адзін прэтэндэнт, генэрал Валеры Фралоў, пра свае пляны на наступны месяц акрэсьліў так:
(Фралоў: ) “Буду дапамагаць зьбіраць подпісы, езьдзіць выступаць, гаварыць, сустракацца, тлумачыць, кансультавацца з калегамі — вельмі шмат працы”.
Паводле спадара Фралова, галоўная задача гэтай кампаніі — данесьці да насельніцтва інфармацыю:
(Фралоў: )“Наяўнасьць многіх кандыдатаў расьцягвае галасы, нашая задача — цягам гэтай выбарчай кампаніі знаходзіць спосабы, як іх кансалідаваць”.