Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайтовіч, Казулін, Мілінкевіч, Фралоў падалі сьпісы ініцыятыўных груп у ЦВК (фотарэпартаж)


Валер Каліноўскі, Менск Адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, лідэр БСДП “Грамада” Аляксандар Казулін, экс-дэпутат Валеры Фралоў і акадэмік Аляксандар Вайтовіч падалі ў Цэнтравыбаркам сьпісы сваіх ініцыятыўных груп для збору подпісаў для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 19 сакавіка.

Учора былі пададзеныя сьпісы ініцыятыўных груп Зянона Пазьняка, Сяргея Гайдукевіча і Аляксандра Лукашэнкі.

На гэты момант сьпіс патэнцыйных кандыдатаў нельга лічыць вычарпаным, паколькі дакумэнты прымаюцца да поўначы.

У ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча ўвайшло 5136 чалавек з больш чым 100 раёнаў краіны, якія прадстаўляюць усе партыі апазыцыйнай кааліцыі.

Менск прадстаўляюць каля 1000 чалавек.


Сяргей Калякін і Аляксандар Мілінкевіч

(Мілінкевіч: ) “Каманда, безумоўна, здольная, таму што яна рыхтавалася не пяць дзён, як нам далі ўлады, яна рыхтавалася доўгі час. Колькі кааліцыя стваралася, столькі стваралася каманда. Яна здольная працаваць ня толькі ў вялікіх гарадах, але таксама ў малых, і нават у вёсках у нас ёсьць людзі. Гэтыя людзі ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы Кангрэсу дэмакратычных сіл, таму мяркую, што каманда ўжо спаяная, сыграная і выдатна спрацуе”.

Кіраўнік штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін зазначыў, што цэнтральны і рэгіянальныя штабы рыхтуючы ініцыятыўную групу ва ўмовах жорсткіх часовых рамак спрацавалі здавальняюча:

(Калякін: ) “Гэта паказвае, што гэта дзеяздольная каманда, здольная выконваць задачы”.

Экс-дэпутат генэрал Валеры Фралоў сабраў больш за 1152 сябры ініцыятыўнай групы, яе ўзначаліў сябра Фралова былы вайсковец Ігар Азарка.


Валеры Фралоў

(Фралоў: ) “Добрыя людзі, незалежна ад іх партыйнай, расавай, рэлігійнай прыналежнасьці. Нармальныя людзі, зь якімі мяне зьвёў лёс за апошнія тры гады”.

Большасьць сяброў ініцыятыўнай групы Валерыя Фралова асабіста знаёмыя зь ім, яны былі сабраныя за тры без усялякага перадвыбарчага штабу.


Аляксандар Вайтовіч

Аляксандар Вайтовіч падаў дакумэнты на 1314 патэнцыйных зборшчыкаў подпісаў за яго. Ініцыятыўную групу ўзначаліў прарэктара ЭГУ Валеры Дунаеў.

Ад БСДП “Грамада” зьбіраецца балятавацца старшыня партыі Аляксандар Казулін. Кіраўнік ягонага штабу Мечыслаў Грыб паведаміў, што ініцыятыўная група будзе больш за 3400 тысячы чалавек, у яе ўвайшлі прадстаўнікі ня толькі “Грамады”, але і шэрагу грамадзкіх аб’яднаньняў, прафсаюзаў, а таксама сваякі і сябры патэнцыйнага кандыдата.


Аляксандар Казулін

Валеры Фралоў паведаміў, што зьбіраецца падаваць сьпіс ініцыятыўнай групы і ягоны калега па дэпутацкім корпусе Сяргей Скрабец, які чакае суду. Праблема палягае ў тым, што спадар Скрабец ня можа асабіста зьявіцца, і спрабуе вырашыць, як падаць дакумэнты праз пасярэднікаў.

Гл. іншыя навіны з ЦВК: • Сакратар ЦВК лічыць, што Віктар Шэйман мусіць пайсьці ў адпачынак • Сяргей Скрабец з-за кратаў падаў сьпіс ініцыятыўнай групы • Аляксандар Казулін: “Не хачу, каб у Беларусі пралілася кроў” • Валеры Фралоў: “У мяне ёсьць прэзыдэнцкія амбіцыі” • А.Вайтовіч: “Я пазыцыяную сябе як апанэнт Лукашэнкі” • Падчас складаньня дакумэнтаў для ЦВК у штабе Мілінкевіча зьнікла сьвятло
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG