Каб Каляды і Новы год былі ня ўзімку, а ўвосень ці вясною, нялёгка прыйшлося б Дзеду Марозу ў Сьвіслацкім раёне Гарадзеншчыны. У цёплую пару году да вёскі Чарапкі ён наўрад ці дабраўся б. Разьбітая грузавымі машынамі дарога — гэта глыбокія каляіны і шырачэзныя калюгі. Рухацца па такой трасе — ня самае вялікае задавальненьне. Але, дзякуй Богу, цяпер зіма. Пад коламі машыны храбусьціць і крышыцца лёд. Я ня Дзед Мароз, а ўсяго толькі пераапрануўся ў сьвяточны строй — нацягнуў чырвоны капялюш і начапіў белую бараду. У такім выглядзе заходжу ў хату да пэнсіянэркі Чаславы Навасад.
(Часлава Навасад: ) “У Чарапках жывецца добра, адно што дарога дрэнная. Будуюць-будуюць — і ніяк яе не дабудуюць! Прыйдзе вясна, не праехаць, не прайсьці. Мы прасілі зрабіць, прыяжджала камісія, падсыпалі крыху. Яны зрабілі лепш, але як стане распускацца па вясьне, машыны рассунуць пясок у розныя бакі”.
(Карэспандэнт: ) “А вы дамагайцеся, каб быў асфальт”.
(Часлава Навасад: ) “Нам некалі абяцалі. Мы некалі яшчэ ў калгасе працавалі і зьбіралі грошы на асфальт. А дзе той асфальт?”
(Карэспандэнт: ) “Як прайшоў год? Чаго было болей: добрага альбо дрэннага?”
(Часлава Навасад: ) “Я б сказала, што болей было добрага. Куды ні зьвярніся, усюды табе дапамогуць. Падаецца, што нічога дрэннага не было”.
(Карэспандэнт: ) “А што звычайна ў людзей бывае на сьвяточных сталах?”
(Часлава Навасад: ) “Будзе ўсё поснае: куцьця, селядзец, кансэрвы, бліны. А ўжо пасьля будуць пірагі”.
(Карэспандэнт: ) “Як будзеце сьвяткаваць Новы год і Каляды?”
(Часлава Навасад: ) “Пойдзем у клюб на танцы. У сына ёсьць машына, ён завязе”.
(Карэспандэнт: ) “Які падарунак сыну падрыхтавалі?”
(Часлава Навасад: ) “Пакуль што нічога”.
(Карэспандэнт: ) “Якія спадзяваньні на наступны год? Што хочацца, каб адбылося ў наступным годзе?”
(Часлава Навасад: ) “Хочацца, каб сын ажаніўся”.
(Карэспандэнт: ) “Вы б яму неяк дапамагалі...”
(Часлава Навасад: ) “Хай сам шукае! Мне ніхто не шукаў! Мае машыну, хай езьдзіць у клюбы на танцы! 26 гадоў — гэта невялікі ўзрост, яшчэ ажэніцца. Ягоны бацька ажаніўся ў 30. Ён мне кажа: “Да татавых гадоў і я ажанюся, маці, не перажывай”.
(Карэспандэнт: ) “На Каляды ды на Новы год здараюцца цуды. Ці будуць нейкія цуды на гэтыя сьвяты?”
(Часлава Навасад: ) “Могуць дзеці прыйсьці пашчадраваць. Яны могуць зьняць калітку, альбо перанесьці дровы, або дзьверы завяжуць”.
(Карэспандэнт: ) “Што б хацелі атрымаць ад Дзеда Мароза?”
(Часлава Навасад: ) “Каб падарунак пад ёлку паклаў”.
(Карэспандэнт: ) “У нас таксама маленькі цуд на Каляды. Частуйцеся цукеркай!”
(Часлава Навасад: ) “Вялікі дзякуй”.
Калядаваньні з брамамі на дрэвах ды з падпёртымі дзьвярыма — гэта забавы для малых. У Чарапках два дзясяткі жыхароў і сярод іх некалькі школьнікаў. Па веды яны ходзяць у суседняе мястэчка Поразава. Сустракаць Новы год дзеці будуць пры бацьках, а пасьля далучацца да кампаніі аднагодак. На мае пытаньні адказвае дзевяціклясьнік Андрэй Навасад:
(Карэспандэнт: ) “Як прайшоў 2005 год?”
(Андрэй Навасад: ) “Нармалёва. Нічога дрэннага не было. Вучуся ў школе ў дзявятай клясе. Мінулы год не такі быў, як гэты. Летась навучаньне было дрэнным, а цяпер палепшылася”.
(Карэспандэнт: ) “Будзеш вучыцца далей, альбо зьбіраесься паступаць?”
(Андрэй Навасад: ) “Паступаць на заатэхніка”.
(Карэспандэнт: ) “Якія падарункі падрыхтавалі?”
(Андрэй Навасад: ) “Яшчэ не падрыхтавалі. Бабулі мяркую насьценны гадзіньнік, а для бацькоў яшчэ не прыдумаў”.
(Карэспандэнт: ) “А што б ты хацеў атрымаць у падарунак?”
(Андрэй Навасад: ) “Мабільнік”.
(Карэспандэнт: ) “У бацькоў ёсьць грошы, каб набыць сыну мабільнік?”
(Андрэй Навасад: ) “Павінны”.
(Карэспандэнт: ) “Непаўнагадовыя людзі, але ўжо разам з дарослымі сядзіце за сталом. Якія вам наліваюць напоі?”
(Андрэй Навасад: ) “Дзіцячыя”.
(Карэспандэнт: ) “А дарослыя?”
(Андрэй Навасад: ) “Яшчэ не прапаноўвалі”.
(Карэспандэнт: ) “Пасьля пойдзеце зь сябрамі — што там на стале будзе?”
(Андрэй Навасад: ) “Яны будуць піць віно”.
(Карэспандэнт: ) “А ты?”
(Андрэй Навасад: ) “Я такога не ўжываю”.
Каму дзеці радасьць прыносяць, а для каго яны — цяжар. Сваіх баба Маруся даўно вырасьціла, але раптам на галаву пэнсіянэрцы зваліся ўнукі. Дзьве дзяўчынкі і двое хлопчыкаў пры жывых бацьку і маці нечакана сталі нічыйнымі. Баба Маруся дзеліцца вынікамі 2005 году.
(Карэспандэнт: ) “Як сьвяткаваць будзеце?”
(Маруся: ) “Вазьму бутэльку, набяру каўбасаў і буду сьвяткаваць адна-аднютка”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму адна?”
(Маруся: ) “Сына забралі. Мая нявестка ні за што здала сына. Яна працавала даяркай і стала не прыходзіць да хаты. Яны стала так гуляць, што сын засьпеў яе ў адной хаце, а пасьля яшчэ ў адной. Як ён на яе пачынае лаецца бруднымі словамі, яна лезе біцца. З нагамі! Колькі ў яго ранаў на галаве! А пасьля гэтага здала яго”.
(Карэспандэнт: ) “А дзе ён цяпер?”
(Маруся: ) “У Наваградку, там, дзе п’яных утрымліваюць. Але ён мне піша, што там усё добра, і яго там хваляць, дзівяцца: “За што цябе жонка здала?” Трэба было яе здаць! Каб вы паглядзелі, якая яна п’яная прыходзіла! Такой бы жонкі ніхто не трымаў! Ніхто! Яна нап’ецца і суткі адлежваецца. Дзеці па ёй лазяць, а яна не адчувае, што па ёй дзеці топчуцца. Потым яна нарвалася на нейкага доктара, перабралася да яго і пакінула мне чацьвёра дзяцей. Я гэтых дзяцей не ўзяла! Нашто яны мне?! А таму кажу: “Калі ты стаў за бацьку, узяў жанчыну, кармі і дзяцей!”
(Карэспандэнт: ) “Які падарунак хочаце атрымаць?”
(Маруся: ) “А ад каго падарунак?”
(Карэспандэнт: ) “На Каляды бываюць цуды”.
(Маруся: ) “Ніякага падарунка мне ня будзе!”
(Карэспандэнт: ) “З нагоды сьвята частуйцеся цукеркамі”.
(Маруся: ) “Дзьве вазьму”.
(Карэспандэнт: ) “Вазьміце болей!”
(Маруся: ) “Вам жа яшчэ па хатах хадзіць”.
Белавеская пушча, на ўскрайку якой знаходзяцца Чарапкі, слынная ня толькі прыродай, але і прадукаваньнем высокаякаснага самагону. Праўда, апошнім часам традыцыйнага напою выганяюць меней, дый каштуе ён даражэй. А прычынай — антыалькагольны дэкрэт Аляксандар Лукашэнкі. Паводле гэтага загаду, пакараньне за самагонаварэньне можа дасягнуць амаль 13 мільёнаў беларускіх рублёў (гэта каля 6 тысяч даляраў). Усё гэта я вам апавядаю для таго, каб вы, паслухаўшы гісторыю пажылой Аляксандры Качаржук, уразумелі: штраф — гэта ня самае жахлівае, што можа напаткаць самагоншчыка.
(Качаржук: ) “У мяне сын памёр. Ён быў выпівоха і хадзіў у лес гнаць гарэлку. Я бачу, што яму нядобра зрабілася, я выклікала хуткую. Пакуль дактары прыехалі, ён сышоў са двара. Я з участковым пайшла шукаць яго па вёсцы, так і не знайшлі. Ён пайшоў у балота і там памёр, ледзь яго адшукалі. Тры тыдні шукалі!”
(Карэспандэнт: ) “А як старым жывецца? Пра вас нехта клапоціцца?”
(Качаржук: ) “А хто пра мяне клапоціцца. Быў сын... Не пасьпеў нарубаць дроваў. Цяпер сырымі дровамі палю. Я хацела, каб мне прывязьлі торфу, але яго не вязуць. У сельсавеце сказалі, што перш калекам, а пэнсіянэрам пасьля. Сказалі, што да Новага году не прывязуць. А пасьля Новага году — гэта, можа быць, у траўні”.
(Карэспандэнт: ) “А як будзеце сьвяткаваць Каляды і Новы год?”
(Качаржук: ) “Трэба маліцца Богу. Калі здолею, пайду ў царкву”.
За 2005-ты ў невялікіх Чарапках паменела ня толькі людзей, але і жывёлаў. Пэнсіянэр Іосіф Сабалеўскі страціў свайго коніка. Трагічнае здарэньне стала для вяскоўца галоўнай падзеяй 2005-га.
(Сабалеўскі: ) “Я трымаў коніка, ён падох. Ехалі па салому. Трактар побач касіў, з-пад яго нешта вылецела. Кабыла прабегла мэтраў дзесяць, упала і падохла —разрыў селязёнкі”.
(Карэспандэнт: ) “Цяжка бяз коніка ў гаспадарцы?”
(Сабалеўскі: ) “Натуральна, што цяжка. Так бы запрог і паехаў у лес па дровы. А цяпер, каб згараць агарод, трэба даваць вялікую капейку”.
(Карэспандэнт: ) “А набыць новага коніка?”
(Сабалеўскі: ) “Шмат каштуе, пад сотню даляраў”.
(Карэспандэнт: ) “Як падарунак падрыхтавалі жонцы?”
(Сабалеўскі: ) “Атрымаю пэнсію і што-небудзь прыдумаю”.
(Карэспандэнт: ) “А вы якога падарунка чакаеце?”
(Сабалеўскі: ) “Яны мне кашулю альбо порткі набудуць”.
(Карэспандэнт: ) “Што дзецям падарыце?”
(Сабалеўскі: ) “Набуду цукерак і шакаляду”.
(Карэспандэнт: ) “Хоць вы і не малы дзіцёнак, але вось вам малы калядны падарунак — частуйцеся цукеркай”.
Перадапошні, з кім я пагутарыў у Чарапках, быў дзядзька Віця. Ён абскубваў капу саломы, каб падаслаць парсюку. Пяцідзесяцігадовы з выгляду спадар зазначыў, што робіць гэта апошні раз. Маўляў, хутка сьвінчо пойдзе пад нож, і пасьля ў выглядзе прысмакаў трапіць на сьвяточны стол.
Дзядзька Віця падсумоўвае свой 2005 год:
(Віця: ) “Праблемы ёсьць: патрэбныя дровы, а транспарту няма. Трэба да чорта плаціць. Выпішаш за 40 тысяч, прывезьці — яшчэ 40!”
(Карэспандэнт: ) “Як будзеце сьвяткаваць Каляды і Новы год?”
(Віця: ) “З бутэлькай і каўбасой”.
(Карэспандэнт: ) “Вы які падарунак жонцы падрыхтавалі?”
(Віця: ) “Набуду хустку”.
(Карэспандэнт: ) “А вы што хочаце атрымаць у падарунак?”
(Віця: ) “Пару бутэлек. Вып’ем — вось і ўвесь падарунак”.
(Карэспандэнт: ) “Пасядзіце за сталом і што далей: спаць ляжыце, альбо на танцы пойдзеце?”
(Віця: ) “Няма чаго старому чалавеку туды валачыся. Толькі па карку заробіш”.
(Карэспандэнт: ) “Частуйцеся цукеркамі — гэта, натуральна, не бутэлька, але можна выкарыстаць у якасьці закусі”.
(Віця: ) “Аддам жонцы пакаштаваць”.
Віцеву жонку я хацеў павіншаваць з Калядамі і Новым годам пэрсанальна. Праўда, сьвяточнай размовы ў нас зь ёй не атрымалася.
(Спадарыня: ) “Што вы палохаеце людзей!”
(Карэспандэнт: ) “Я такі страшны?”
(Спадарыня: ) “А няўжо не?! Такую бараду прычапілі!”
(Карэспандэнт: ) “Як Новы год і Каляды сьвяткаваць будзеце?”
(Спадарыня: ) “Дажывем і будзем бачыць. А хто яго ведае, дажывеш да іх ці не? Сёньня жывеш, а заўтра памёр”.