Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За што сябра ТБМ аштрафавалі на 300 тысяч?


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць Суд Сьветлагорскага раёну наклаў штраф у памеры 300 тысяч рублёў на Вадзіма Богдана – аднаго з моладзёвых актывістаў Сьветлагорску, сябра рэспубліканскай рады Таварыства беларускай мовы.

11 лістапада міліцыя правяла ператрус у кватэры, дзе 23-гадовы Вадзім жыве з маці. Фармальнай падставай ператрусу быў “пошук наркотыкаў”, але ніхто з аддзелу барацьбы зь нелегальным абаротам наркотыкаў у правядзеньні ператрусу ня ўдзельнічаў.

У кватэры міліцыя знайшла толькі друкаваныя выданьні – пераважна бюлетэні пра Дзень беларускай салідарнасьці “Запалі сьвечку”.

Вадзіма двойчы выклікалі ў раённы аддзел міліцыі. У выніку супраць яго быў складзены пратакол пра парушэньне парадку вырабу і распаўсюду друкаванай прадукцыі. І хоць падобны пратакол у дачыненьні да Вадзіма быў складзены ўпершыню, суд аштрафаваў актывіста ў максымальным памеры, які можна накласьці ў такіх выпадках.

Спадар Богдан абскардзіў рашэньне раённага суду ў вышэйшую судовую інстанцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG