Хаця галоўныя тэмы, якія абмяркоўваюцца ў часе візыту міністра замежных справаў Польшчы Стэфана Мэлера ў ЗША, гэта далейшы лёс польскай вайсковай прысутнасьці ў Іраку і скасаваньне візаў для палякаў, якія хочуць наведаць Злучаныя Штаты, у часе сустрэчаў у Вашынгтоне закранаюцца таксама і пытаньні зьвязаныя з сытуацыях у суседніх з Польшчай краінах.
Марэк Бароўскі – прэс-аташэ польскай амбасады ў ЗША, які суправаджае Стэфана Мэлера:
(Бароўскі: ) “Пад час прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы зь дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс Стэфан Мэлер заявіў, што размова ішла пра усходніх суседзяў Польшчы. Канкрэтна міністар казаў пра Украіну – гэта пытаньне падтрымкі Кіева ў сытуацыі, калі будуць энэргетычныя праблемы. Слова “Беларусь” на гэтай кароткай прэсавай канфэрэнцыі не прагучала, але міністар казаў, што шмат увагі было нададзена сытуацыі ва Ўсходняй Эўропе”.
Паводле спадара Бароўскага, беларускага пытаньня ў любым выпадку нельга было пазьбегнуць, бо Польшча для ЗША гэта адпаведны партнэр для абмеркаваньня гэтай праблемы.
(Бароўскі: ) “Мы напэўна будзем вяртацца да гэтай тэмы ў размовах з амэрыканскімі палітыкамі, кангрэсмэнамі, зь якімі сустрэнецца сёньня польскі міністар. Мы – адпаведны партнэр для размоваў у гэтай справе. Сёньня будуць спатканьні з сэнатарамі Рычардам Люгарам, Чакам Хагэлем – напэўна тэма Беларусі ў часе размовы пра праблемы ўсходняй Эўропы будзе закранацца”.
Польскі дыплямат кажа, што цяпер цяжка ўявіць размову аб сытуацыі ва ўсходняй і цэнтральнай Эўропе, без таго, каб закрануць Беларусь.
(Бароўскі: ) “Гэта адна з шэрагу тэмаў, якія абмяркоўвае міністар Стэфан Мэлер у часе візыту ў ЗША, але гэтая тэма вельмі цесна зьвязаная з усімі пытаньнямі што да сытуацыі у цэнтральнай і ўсходняй Эўропе”.