З прамовай на зьезьдзе БНФ выступіў адзіны кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч. Ён выказаў упэўненасьць у кансалідацыі і адзінстве апазыцыйных сілаў у часе выбарчай кампаніі 2006 году.
(Мілінкевіч: ) “У краіне сапраўды, як казаў сумнавядомы клясык, вярхі ня могуць, а нізы ня хочуць жыць так далей. Большасьць людзей - за перамены. Улада нам будзе казаць: а мы за стабільнасьць. Гэта - стабільнасьць балота, гэта стабільнасьць могілак. А мы - за разьвіцьцё, мы - за перамены, як і большасьць нашых суайчыньнікаў”.
Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што апазыцыя ня хоча рэвалюцыяў, жадае толькі сапраўдных сумленных выбараў:
(Мілінкевіч: ) “Мы будзем патрабаваць ад уладаў, каб яны гэта зрабілі, ня зробяць – мы выйдзем на вуліцу, каб бараніць нашую годнасьць. Мы выйдзем не за кавалак хлеба. А таму, што так больш мы жыць ня хочам. Я ўпэўнены, што ў нас вялікія сілы, складаная праца наперадзе. Улада перапалоханая, яна страшыць народ, а сама жыве ў поўным жаху, і там на месцах, і тут у Менску”.
На пытаньне Юрыя Хадыкі, ці не выключае ён варыянту байкоту выбараў у апошні момант, калі ня ўдасца заваяваць большасьць у грамадзтве, Аляксандар Мілінкевіч адказаў:
(Мілінкевіч: ) “Для мяне варыянт байкоту непажаданы. Ён можа выклікаць расчараваньне ў людзей, якіх мы самі клічам да актыўнасьці. Але ня выключана, што і байкот будзе эфэктыўнай зброяй, усё залежыць ад абставінаў, напрыклад, нерэгістрацыя адзінага кандыдата – магчымы ў гэтым выпадку байкот”.
У справаздачы зьезду старшыня БНФ Вінцук Вячорка заявіў, што партыя відушча ўступіла ў выбарчую кампанію, плённа ўдзельнічала ў кааліцыйнай працы, падтрымала стратэгію актыўнасьці, хоць і ня лічыць, што тое, што будзе 19 сакавіка, можна назваць сапраўднымі выбарамі.
(Вячорка: ) “Наша галоўная задача – каб тая бальшыня, якая хоча зьменаў, часам падсьвядома, пераканалася, што яна ёсьць бальшынёй, паверыла ў тое, што зьмены магчымыя і асьмелілася выступіць за гэтыя зьмены. Мы не папугайствуем наконт каляровых, тэкстыльных ці джынсавых рэвалюцыяў, беларускі працэс зьменаў будзе ўнікальны. Якую канкрэтную форму ён набудзе – гэта будзе пытаньнем палітычнай тактыкі”.
Вінцук Вячорка выказаў крытыку наконт працы шэрагу штабоў адзінага кандыдата, дзе дзейнасьць замаруджаная і заклікаў сяброў партыі БНФ браць там больш працы на сябе. Намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч заклікаў партыю сабраць 100 тысячаў подпісаў за адзінага кандыдата.
Больш крытычна ацаніў сытуацыю Юры Хадыка, які лічыць патрэбнымі тэрміновыя кадравыя зьмены ў камандзе адзінага кандыдата. Акрамя таго на зьезьдзе прагучала крытыка на адрас намесьніка старшыні БНФ Алеся Міхалевіча ў неактыўным выкананьні сваіх абавязкаў і спробах арганізаваць паралельныя кампаніі.