У Варшаве каля трохсот чалавек прыйшлі да помніка Юзафу Пілсудзкаму ў цэнтры гораду.
Прысутныя трымалі шмат сьвечак, транспарантаў, бел-чырвона-белых – беларускіх, а таксама бела-чырвоныя польскія і жоўта-блакітныя украінскія сьцягі.
(Украінец: ) “Для мяне асабіста гэта важна. Я быў у Кіеве на Майдане ў часе аранжавай рэвалюцыі, і мне ўжо цяпер цяжка ўявіць, што недзе могуць садзіць у турму за крытыку ўладаў, а так адбываецца ў нашых суседзяў – беларусаў. Мы павінны быць салідарныя, разам змагацца за свабоду і дэмакратыю”, – сказаў радыё свабода украінец, які жыве ў Варшаве і прыйшоў на акцыю.
У часе мітынгу выступоўцы, а сярод іх быў і віцэ-сьпікер польскага Сэйму Браніслаў Камароўскі, казалі, што яшчэ год таму прыкладна ў гэтым месцы адбываліся акцыі салідарнасьці з украінцамі, і цяпер гэтая краіна вольная, а зараз надыходзіць час Беларусі.
Антось Цялежнікаў са Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі кажа, што пасьля пераносу даты прэзыдэнцкіх выбараў у акцыях салідарнасьці зь Беларусьсю будуць браць удзел яшчэ больш людзей.
(Цялежнікаў: ) “Беларускія ўлады самі паставілі крыж на сваім кіраваньні аб’явіўшы выбары ў сакавіку. Гэта мабілізуе людзей да яшчэ больш масавага ўдзелу ў акцыях салідарнасьці зь Беларусьсю. Мы бачым гэта сёньня ў Варшаве”.
Між тым у Познані адбыўся ланцуг салідарнасьці. З Познані гаворыць адзін з удзельнікаў – Віталь Воранаў.
(Воранаў: ) “Нягледзячы на дрэннае надвор’е, у акцыі ўзялі ўдзел каля трыццаці чалавек – мы трымалі сьвечкі, потым паставілі іх у сьнег у форме сэрца”.
У Любліне акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю адбылася ўпершыню. З гэтага гораду беларускі студэнт Сяргей Пялеса.
(Пялеса: ) “У нас было каля дваццаці чалавек, і гэта толькі пачатак. Студэнты прыйшлі на пляц дзе знаходзіцца гарадзкая ратуша, трымалі сьцягі беларускія, польскія і эўразьвязаўскія, таксама партрэты зьніклых і сьвечкі”.
Падобная акцыя салідарнасьці прайшла і ў цэнтры Стакгольму. Са швэдзкай сталіцы гаворыць Алесь Ліцьвіньчык:
(Ліцьвінчык: ) “Швэды вельмі прыязна ставяцца – падыходзяць, пытаюцца. Што гэта за сьцяг. Чаго мы дамагаемся. Адчуваецца падтрымка швэдаў”.
Празь месяц, 16 чысла, у Польшчы і іншых эўрапейскіх краінах акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю адбудуцца ізноў.
Фотарэпартаж з Варшавы
...і ў Стакгольме
Гл. таксама У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю У Кіеве правялі акцыю салідарнасьці зь Беларусьсю