Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйнай рэакцыі Рады Эўропы пакуль няма, ідзе абмеркаваньне бюджэту


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Афіцыйнай рэакцыі Эўразьвязу на прызначэньне выбараў у Беларусі пакуль няма з-за таго, што цяпер усе засяроджаныя на абмеркаваньні бюджэту Эўразьвязу на 2007-2013 гады.

Аднак адзін з прадстаўнікоў Рады Эўразьвязу заявіў нашаму радыё, што гэтая сытуацыя ўжо абмяркоўвалася сёньня ў кулюарах.

(Прадстаўнік Рады Эўразьвязу: ) “Усе мы сёньня вельмі занятыя абмеркаваньнем у Радзе Эўропы новага бюджэту Эўразьвязу і, шчыра кажучы, ніхто не зьвяртае ўвагі на зьнешні сьвет. Але магу сказаць, што пра зьмену даты выбараў у Беларусі мы ведаем – сярод маіх калегаў, якія займаюцца замежнай палітыкай Эўразьвязу, прыкладам у офісе спадара Саляны, ужо ідзе абмеркаваньне гэтай сытуацыі. Але нейкая рэакцыя будзе пазьней – цяпер усе сканцэнтраваныя на саміце, на пытаньні бюджэту”.

***

Лідэры краінаў Эўрапейскага Зьвязу спрабуюць сёньня на саміце ў Брусэлі дасягнуць пагадненьня ў пытаньні новага бюджэту структуры на 2007 – 2013 гады. Вялікая Брытанія, якая старшынюе цяпер у Эўразьвязе, прапануе ўжо трэці варыянт бюджэту – ранейшыя два былі адхіленыя. Вялікая Брытанія прапануе скараціць належныя ёй выплаты зь бюджэту Эўразьвязу за кошт зьмяншэньня фінансавай дапамогі новым краінам-сябром Эўрапейскага Зьвязу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG